Беларуская Служба

Апытанне: Палякі расчараваныя судовай рэформай

07.12.2021 10:43
Каля 60% апытаных лічаць, што Польшча павінна выканаць патрабаванні ЕЗ, датычныя вяршэнства права, дзеля атрымання сродкаў з Еўрапейскага фонду рэканструкцыі і развіцця.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneŁukasz Siekierski/ Shutterstock

Палякі вельмі негатыўна ацэньваюць вынік шасцігадовых змяненняў у правасуддзі, калі гаворка ідзе як аб тэмпах працы судоў, так і аб узроўні даверу да судовай сістэмы, піша ў аўторак Rzeczpospolita, публікуючы вынікі апытання IBRIS (Інстытуту даследавання грамадскай думкі)

Як вынікае з апытання, 69,3% апытаных лічаць, што змены ў правасуддзі, унесеныя Збігневым Зёбрам, не павысілі даверу да правасуддзя (супрацьлеглага меркавання прытрымліваецца толькі 19, 7%).

50% рэспандэнтаў мяркуюць, што змены абмежавалі незалежнасць судовай сістэмы (супрацьлеглае меркаванне падзяляюць 31,9%.), а 64,3% лічаць, што так званыя рэформу судоў пагражаюць Польшчы стратай сродкаў з Еўразвязу.

Адначасова каля 60% апытаных лічаць, што Польшча павінна выканаць патрабаванні ЕЗ, датычныя вяршэнства права, дзеля атрымання сродкаў з Еўрапейскага фонду рэканструкцыі і развіцця. У сацыялагічным даследаванні, праведзеным спецыяльна для газеты Rzeczpospolita, прынялі ўдзел каля 1100 рэспандэнтаў.

эж

Польшчу крытыкуюць за адсутнасць вяршэнства права

22.10.2021 16:44
Невыкананне рашэнняў Суда ЕС ударыць па асновах функцыянавання Еўрасаюза.