Беларуская Служба

Авіядыспетчар, які пасадзіў самалёт Ryanair, з'ехаў у Польшчу і даў паказанні

09.12.2021 14:21
Паводле іх, у дыспетчарскай вежы знаходзіўся супрацоўнік КДБ, які ў адказны момант узяў пад кантроль авіядыспетчара.
Samolot Boeing 737 firm Ryanair, ten sam, który został zmuszony do awaryjnego lądowania w maju w Mińsk
Samolot Boeing 737 firm Ryanair, ten sam, który został zmuszony do awaryjnego lądowania w maju w MińskMS_Digital/Shutterstock

Авіядыспетчар з мінскага аэрапорту, які знаходзіўся ў кантрольна-дыспетчарскім пункце падчас пасадкі самалёта Ryanair у маі бягучага года, з’ехаў у Польшчу і супрацоўнічае з польскімі службамі. Пра гэта паведамляе сайт TVP.INFO cа спасылкай на амерыканскае выданне New York Times.

Па інфармацыі амерыканскіх журналістаў, летам у Польшчу прыехаў грузінскі кантралёр Алег Галегаў. Менавіта ён перадаў пілоту Ryanair паведамленне аб тым, што на борце знаходзіцца бомба, і таму капітану прыйшлося прызямліцца. У сваю чаргу польскім службам Галегаў прадставіў падрабязныя доказы таго, што машына была пасаджана ў выніку ілжывай пагрозы выбуху ў рамках аперацыі па затрыманні блогера Рамана Пратасевіча, якую арганізавалі беларускія спецслужбы.

Афіцыйны прадстаўнік польскіх спецслужбаў Станіслаў Жарын паведаміў NYT, што польскія следчыя расследуюць справу «угону Ryanair». Ён таксама адзначыў, што ім удалося «атрымаць прамыя паказанні сведкі». Паводле іх, у дыспетчарскай вежы знаходзіўся супрацоўнік КДБ, які ў адказны момант узяў пад кантроль авіядыспетчара.

«Увесь час беларускі афіцэр звязваўся па тэлефоне з кімсьці, каму ён паведамляў пра тое, што адбываецца з самалётам», – дадаў Станіслаў Жарын.

У траўні самалёт Ryanair з Афін у Вільню быў прымушаны да пасадкі ў Мінску. Пілот пасадзіў машыну з-за паведамлення пра знаходжанне выбухоўкі на борце. Пасля прызямлення былі затрыманыя журналіст Раман Пратасевіч і яго дзяўчына расіянка Сафія Сапега.

TVP.INFO/нг