Беларуская Служба

Omicron зноў закрывае Еўрапейскі саюз

17.12.2021 13:30
Калі іншыя краіны пойдуць па слядах Італіі і Партугаліі, пашпарты COVID могуць стаць бессэнсоўнымі.
3-latka z Warszawy zakażona wariantem omikron pozytywny wynik testu PCR uzyskała 14 grudnia
3-latka z Warszawy zakażona wariantem omikron pozytywny wynik testu PCR uzyskała 14 grudniashutterstock/diy13

Перад зімовымі святамі Еўрасаюз увёў так званы Сертыфікат Covid-19, які павінен быў гарантаваць, што прышчэпленыя людзі могуць перасякаць унутраныя межы ЕС. Аднак рост колькасці людзей, заражаных новым варыянтам віруса, і інфармацыя навукоўцаў аб тым, што вакцынацыя не разарвала ланцужок інфекцый, напалохалі некаторыя краіны ЕС да такой ступені, што яны ўвялі дадатковыя абмежаванні.

Абавязковыя тэсты цяпер павінны праходзіць людзі, якія ўязджаюць у Партугалію і Італію, з нядзелі гэтае патрабаванне будзе дзейнічаць у Грэцыі.

Еўрапейская камісія прапануе, каб сертыфікаты Covid-19 былі сапраўдныя да дзевяці месяцаў пасля другой дозы, нават калі імунная абарона пасля гэтага часу ўжо вельмі слабая. Аднак, калі іншыя краіны пойдуць паводле згаданай вышэй практыкі, гэтыя Сертыфікаты могуць стаць бессэнсоўнымі, піша Rzeczpospolita.

вх