Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем папулярную ў Польшчы фасолю па-брэтонску (РЭЦЭПТ)

19.12.2021 08:07
Гэтая страва настолькі папулярная ў Польшчы, што сустракаецца ў кожнай сталовай, бары і недарагім рэстаране.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем папулярную ў Польшчы фасолю па-брэтонску
 -
Фасоля па-брэтонску фота: Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

400 г сухой фасолі

250 г вэнджанага бекону

250 г каўбасы

1 вялікая цыбуліна

2 зубчыкі часныку

1 бляшанка нарэзаных памідораў

2 сталовыя лыжкі таматнай пасты

спецыі: духмяны перац, лаўровы ліст, 2 сталовыя лыжкі маярану

Сухую фасолю пакладзіце ў рондаль, заліце халоднай вадой (прыкладна на 10 см вышэй за ўзровень фасолі) і пакіньце на ноч.

На наступны дзень працадзіце, дадайце 1 літр свежай вады, 1 чайную лыжку солі, духмяны перац і лаўровы ліст і варыце пад покрыўкай каля 1,5 да гатовасці.

Зрэжце скурку з бекону i нарэжце кубікамі. Пакладзіце на патэльню, раз-пораз памешваючы, старанна абсмажваючы, і дадайце ў рондаль з фасоляю.

У топленым тлушчы старанна абсмажце нарэзаную кубікамі каўбасу, дадайце нарэзаную цыбулю і смажце яшчэ 5 хвілін. У канцы дадайце цёрты часнык.

Пакладзіце іх у рондаль з фасоляю і варыце каля 5 хвілін на моцным агні без крышкі.
Дадайце памідоры і таматную пасту. Запраўце маяранам, соллю і перцам. Варыце каля 15 хвілін.

Замест памідораў з бляшанкі можна выкарыстоўваць 500 мл таматнай пасты.
У летні сезон можна выкарыстоўваць 2 кг свежых таматаў з 3 сталовымі лыжкамі таматнай пасты.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец