Выданне Rzeczpospolita піша, што з 15 снежня ва ўстановах харчавання, гатэлях, установах культуры, спартыўных аб’ектах уведзены ліміт у 30 % гасцей ад магчымых месцаў. Гэты ліміт можа быць павялічаны, калі працадаўца верыфікаваў прышчэпку ў супрацоўнікаў. Калі казаць сцісла, маеш сертыфікат прышчэпкі — уваходзіш, калі не, то ўваход абмежаваны.
Норматворцы не бачаць у гэтым дыскрымінацыі.
Аднак гэтая сітуацыя выклікае спрэчкі. Rzeczpospolita прыводзіць прыклады, калі гаспадары розных устаноў вымушаныя ці ўлагоджваць канфлікты з гасцямі, ці ўвогуле, напрыклад, шукаць месца для начлегу чалавеку, які спыніўся ў гатэлі, але не можа там засяліцца.
Прадстаўнікі сферы норматворчасці падкрэсліваюць, права выбару рабіць ці не рабіць прышчэпку застаецца добраахвотным.
Разам з тым атрымліваецца, што некаторыя месцы для непрышчэпленых людзей будуць увогуле недаступныя. Прафесар Ева Летоўска (Ewa łetowska) кажа, што дзеючыя нормы вызначаюць, што прадпрымальнік мусіць сачыць за бяспекаю і можа закрыць памяшканне для асобаў без сертыфікату. Эксперты ў галіне права спасылаюцца на медыкаў, якія кажуць, што прышчэпкі ёсць адзіным дзейсным спосабам змагацца з пандэміяй COVID-19. Адпаведна, гэтыя абмежаванні ёсць прапарцыйныя рызыкам.
вх