Беларуская Служба

З часоў вайны ў Польшчы не было такіх катастрафічных дэмаграфічных дадзеных

23.12.2021 14:49
У кастрычніку было на 10 тысяч смерцяў больш, чым народжаных.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:ddimitrova/pixabay.com/CC0 Public Domain

Новыя дадзеныя апублікавала Галоўнае статыстычнае ўпраўленне. За апошнія 12 месяцаў насельніцтва скарацілася амаль на 200 тысяч чалавек. Спецыялісты б'юць трывогу. У той час як павышэнне смяротнасці можна растлумачыць пандэміяй, цяжэй зразумець катастрафічны ўзровень нараджальнасці, які зʼяўляецца найгоршым з часоў Другой сусветнай вайны, піша партал money.pl.

Больш-менш з канца 2017 года польскія жанчыны нараджаюць усё менш і менш і нішто не прадвяшчае канца заняпаду. Паводле статыстыкі, у кастрычніку нарадзілася каля 26,5 тысяч дзяцей. Гэта найгоршы вынік з лютага. Акрамя складанага ў гэтым планеa пералому 2020 і 2021 гадоў, раней такіх месяцаў практычна не было.

За кароткі прамежак часу ўлавіць тэндэнцыі ў дэмаграфіі цяжэй, таму вельмі цікавыя падлікі, якія паказваюць агульную колькасць народжаных за апошнія 12 месяцаў. Аказваецца, за год у Польшчы нарадзілася крыху больш за 330 тысяч дзяцей. І гэта найгоршы вынік з часоў Другой сусветнай вайны.

ав