«Каляды для хрысціяніна – гэта радасныя святы, святы сямейныя, хатнія. Чаго ж можна пажадаць Вам, шаноўныя беларусы, якія сёння жывяце тут, у Польшчы? Перад усім жадаю Вам, каб надышоў такі момант, каб Вы маглі свабодна, без страху вярнуцца ў свае хаты, туды, адкуль вы і прыехалі. Жадаю, каб сапраўды гэтыя святы былі радасныя, нягледзячы на тое, што шмат хто з Вас, вымушана пакінуў Беларусь. Няхай Гасподзь, які прыходзіць у наш свет, напаўняе вашыя сэрцы супакоем і мірам», – віншуе са святам Божага Нараджэння ксёндз Вячаслаў Барок.
Поўныя віншаванні слухайце ў далучаным гукавым файле.