Магчымасці камунікацыі паміж чалавекам і жывёламі даследуе прафесар Пётр Трыяноўскі (Piotr Tryjanowski) , кіраўнік кафедры заалагічных навук Універсітэта прыродазнаўства ў Познані, знакаміты даследчык жывёлаў, а найперш птушак.
Толькі што з'явіліся вынікі даследаванняў, што добра дрэсіраваны сабака разумее 89 камунікатаў. То бок, ён можна перадаць асноўную інфармацыю: хачу есці, хачу на прагулку, сабака на другім баку мне падабаецца, а яшчэ можа перадаць эмоцыі, расказвае прафесар Пётр Трыяноўскі.
– Сабака камунікуе з чалавекам не толькі з выкарыстаннем голасу. Я прывяду вынікі японскіх даследаванняў, праведзеных некалькі год таму, яны публікаваліся ў навуковым часопісе Science. Сабака і чалавек, якія глядзяць адзін аднаму ў вочы, уздзейнічаюць на сябе тэрапеўтычна. Мозг у абодвух прадукуе гармон шчасця – аксітацын.
Ці правільна меркаваць, што, у сувязі з генетычным падабенствам, найлепшая камунікацыя ў нас, людзей, мусіць быць з чалавекападобнымі малпамі?
– Існуе многа даследаванняў, што капуцыны, макакі, шымпанзэ нядрэнна разумеюць чалавечую мову. Аднак, вынікам даследаванняў – дзясяткі гадоў. Ёсць доказы, што ў заапарках ці ў лабараторыях малпы выразна камунікавалі, што яны галодныя, чаго яны хочуць, а таксама, што ім больш падабаюцца бананы чым апельсіны. Нават спрабавалі складваць лагічны камунікат, аднак гэтыя даследаванні па этычных меркаваннях былі моцна абмежаваныя.
Да прыкладу, папугаі не чакаюць каляднага вечара і гавораць у любы час. Ці яны разумеюць словы, ці можна з імі пагаварыць, ці яны проста імітуюць чалавечую гаворку?
– Пагаварыць з імі, хутчэй за ўсё, не атрымаецца. Гэты геній адносіцца да паасобных птушак, якіх чалавек гадаваў і чамусьці навучыў. Прыклад шырокавядомага ў Польшчы папугая жако. Ён вывучыў 850 слоў. А мовазнаўцы кажуць, што ведаючы адну тысячу, можна свабодна размаўляць. Аднак застаюцца граматычныя правілы. Чалавеку толькі здаецца, што ён можа дамовіцца з папугаям і што яго разумеюць.
Чаму некаторыя папугаі, так добра імітуюць чалавечую мову? Прафесар Пётр Трыяноўскі, кажа, што адказ даволі банальны:
- Яны так добра гавораць, імітуюць мову, бо ў іх вялікі мозг і нейроны маюць добры кантакт.
Паводле даследчыкаў, магчымая камунікацыя паміж рознымі відамі жывёлаў.
– Крумкач – гэтая птушка чытае эмоцыі і можа іх перадаць. Дапусцім такую сітуацыю: у адным памяшканні знаходзяцца сабака, змяя і крумкач. Чалавек неспакойна глядзіць на змяю, крумкач гэта счытвае па яго вачах. І сапраўды праводзіліся такія даследаванні, што крумкач перадае сабаку камунікат: укусі змяю, бо гэты чалавек яе баіцца.
Аўстралійская птушка лірахвост ідэальна імітуе кожны пачуты гук, а мы ў нашым клімаце можам сустрэць чаротаўку балотную, якая спявае галасамі розных птушак.
яс/Паводле перадачы Кшыштафа Міхальскага «Eureka»