Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем міндальны суп (РЭЦЭПТ)

25.12.2021 13:12
Рэцэпт міндальнага супа сягае каранямі Усходняй Еўропы, а сама страва ідэальна пасуе на Каляды.   
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем міндальны суп
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneRuttawee Jai/shutterstock.com

Інгрэдыенты

250 г міндаля

1,5 л малака

цукар па гусце, карыца

паўшклянкі рысу

Рыс адварыць з дробкай карыцы і солі. Міндаль заліць кіпенем і ачысціць ад лупіны. Нацерці масу на тарцы, дадаючы малако або ваду, каб пазбегнуць аддзялення алею.
Пасля міндальную масу заліць кіпенем і праз некаторы час працадзіць праз сіта. Калі вы аддаяце перавагу больш гусцейшым супам, пакіньце частку міндальнай масы ў супе, астатняе – працадзіце. Паўтарыце аперацыю двойчы.

Перад падачай дадайце адвараны рыс і разынкі. Падавайце ў гарачым або халодным выглядзе.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец