Dziennik Gazeta Prawna публікуе матэрыял, у якім расказваецца пра факцыну Нуваксавід. Нуваксавід – пятая вакцына, рэкамендаваная ў ЕС для прафілактыкі COVID-19. Гэта бялковы прэпарат, і з ужо зацверджанымі вакцынамі будзе падтрымліваць кампаніі вакцынацыі ў краінах-членах ЕС на ключавым этапе пандэміі. Першыя вакцыны Нуваксавід павінны паступіць у Польшчу ў пачатку 2022 года.
«Вакцыны супраць COVID-19, якія ёсць у Польшчы да гэтага часу, імітавалі пэўны цыкл рэплікацыі віруса. А вакцына Нуваксавід – бялок, гатовы прадукт, які колюць чалавеку. Яе можна параўнаць з вакцынай супраць коклюшу. У працэсе вакцынацыі ставіцца мэта выклікаць рэакцыю арганізма чалавека менавіта на гэты бялок», — тлумачыць вірусолаг, прафесар Уладзімеж Гут (Włodzimierz Gut).
Нуваксавід можа быць прэпаратам, як для базавай, так і для паўторнай вакцынацыі.
Польшча замовіла 1 800 000 доз вакцыны Нуваксавід у рамках першага траншу, у рамках другога траншу было замоўлена 2,5 мільёна доз.
вх