Беларуская Служба

Пажаданні беларусам на Новы год: вучыцца размаўляць з іншымі, думаць і не верыць прарокам

29.12.2021 17:54
Ніводзін з бакоў не збіраецца будаваць дэмакратыі ў Беларусі. Кожная краіна вырашае свае задачы.
Аўдыё
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com

Год таму, калі мы падводзілі вынікі 2020 года і рабілі прагнозы на будучы год, некаторыя каментатары казалі, што рэжым Лукашэнкі хутчэй за ўсё не пратрымаецца да 2022 года. Цяпер мы бачым, што змены не наступяць у Беларусі хутка. За гэты год шмат змянілася ў сусветнай і еўрапейскай палітыцы – між іншым у ЗША і Германіі прыйшлі да ўлады новыя сілы. Як гэта можа паўплываць на сітуацыю ў Беларусі? Наш суразмоўца, публіцыст і блогер Ігар Тышкевіч кажа, што ідзе падзел сферы ўплываў, у гэтую гульню трапіла Беларусь.

- Ёсць пытанне палітыкі Еўрапейскага Саюза і ЗША ў адносінах Беларусі. Ніводзін з бакоў не збіраецца будаваць дэмакратыі ў Беларусі. Пытанні ў тым, наколькі Беларусі будзе ствараць праблемы. Сыходзячы з гэтага, кожная краіна вырашае свае задачы. Гэта натуральна.

На жаль, удзельнікі беларускага пратэсту не маюць доўгатэрміновых праграм, алгарытмаў, мала нават спробаў узважыць сітуацыю. Неабходна вучыцца думаць, размаўляць, у тым ліку з тымі, у каго іншае меркаванне, і не верыць ніякім прарокам.

Уся гутарка ў далучаным файле аўдыё

нг