Беларуская Служба

Эксперты занепакоеныя паніжэннем узроўню вакцынацыі не толькі супраць COVID-19

03.01.2022 10:02
Навукоўцы асцерагаюцца, што гэта можа давесці да «адраджэння» даўно забытых хвароб.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.NICKY1841/Shutterstock

Абавязковы графік вакцынацыі ў Польшчы выконваецца толькі на 85%. Дзесяць гадоў таму гэты паказчык складаў больш за 90%. Пра гэта сведчаць дадзеныя Нацыянальнага інстытута грамадскага здароўя за 2020 год, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.

Паводле выдання, найгорш сітуацыя выглядае на ўсходзе краіны, дзе таксама найменш чалавек прывіваецца супраць COVID-19. Спецыялісты занепакоеныя гэтай сітуацыяй. Паводле іх, у цэлым узровень вакцынацыі паслядоўна зніжаецца больш за дзесяць гадоў, а цягам апошніх чатырох гадоў гэтая тэндэнцыя паскорылася ў выпадку многіх прафілактычных прышчэпак.

Гэта, акрамя каранавіруса, пагражае таксама вяртаннем «старых» хвароб. У гэтым кантэксце Dziennik Gazeta Prawna прыводзіць дадзеныя аб зніжэнні паказчыкаў вакцынацыі, між іншым, супраць коклюшу, дыфтэрыі і слупняку. Напрыклад, у 2010 годзе амаль 100% дзяцей ва ўзросце двух гадоў былі прывітыя супраць поліявіруса. У 2020 годзе згаданы паказчык знізіўся да 93%.

Паводле экспертаў, да гэткай сітуацыі прычынілася ў пэўнай ступені пандэмія і затрымкі ў вакцынацыі, а таксама няўважлівасць з боку бацькоў. Тым часам газета нагадвае, што ва Украіне, упершыню за 6 гадоў з’явіліся выпадкі поліяміэліту.

аз

За суткі ў Польшчы памерлі 794 чалавекі, якія хварэлі COVID-19

29.12.2021 18:15
Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра смерць 794 пацыентаў, хворых COVID-19.

З 1 студзеня бальніцы на Падляшшы скароцяць колькасць кавідных месцаў

31.12.2021 09:32
Паводле ўладаў ваяводства, гэта дазволіць астатнім аддзяленням шпіталяў паступова вяртацца да працы ў нармальным рэжыме.