Беларуская Служба

Анджэй Пісальнік, рэдактар znadniemna.pl: Час прыцішыць уласныя амбіцыі дзеля бяспекі людзей

05.01.2022 18:30
Ніхто не можа быць упэўнены, што яго не затрымаюць, а смартфон ці кампутар не апынецца ў руках сілавікоў.
Аўдыё
  • Анджэй Пісальнік, рэдактар znadniemna.pl: Час прыцішыць уласныя амбіцыі дзеля бяспекі людзей
  znadniemna.pl.
Скрыншот сайта znadniemna.pl. print screen

Сайт znadniemna.pl прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі. Гэта значыць, што дзяліцца спасылкамі на артыкулы сайта цяпер небяспечна – можна атрымаць суткі арышту. І падобных экстрэмісцкіх медыярэсурсаў у Беларусі ўжо дзясяткі.

Слухайце далучаны файл!

Гэта азначае, калі сілавікі прагледзяць сацсеткі чалавека ці перапіску і ўбачаць там спасылкі на сайт Znadniemna.pl, могуць скласці пратакол за адміністрацыйнае правапарушэнне. А гэта ў цяперашняй практыцы караецца суткамі арышту. Прычым закон мае зваротную сілу – судзілі і каралі за допісы, зробленыя некалькі год таму, калі сучасную практыку пераследу людзей нават уявіць было складана.

Рэдактар сайта znadniemna.pl Анджэй Пісальнік гаворыць, што рэдакцыя будзе раіць чытачам выдаліць спасылкі на матэрыялы сайта, каб не даваць уладам нагодаў для рэпрэсій. Гэта вымушае прыцішыць уласныя амбіцыі, гаворыць рэдактар.

Рэдактары сайта незарэгістраванага Саюза палякаў у Беларусі ZnadNiemna.pl, журналісты Анджэй Пісальнік і Інэса Тодрык-Пісальнік вымушана пакінулі Беларусь у красавіку 2020 года з-за пагрозы іх арышту і забірання з сям'і малога сына.

У турме ў Беларусі знаходзіцца Анжаліка Борыс – старшыня непрызнанага ўладамі «Саюза палякаў Беларусі». Яна была затрыманая ў сакавіку ў Гродне. З’яўляецца фігуранткай крымінальнай справы аб дзеяннях, накіраваных на распальванне варожасці, рэабілітацыю нацызму. Па гэтай жа справе затрыманы і дагэтуль знаходзіцца ў СІЗА журналіст Анджэй Пачобут.

Сапраўды, практыка прызнання экстрэмісцкімі медыя, Тэлеграм-каналаў мае вынік. Колькасць падпісчыкаў тых жа Тэлеграм-каналаў змяншаецца, ахоп аўдыторыі звужаецца. Ніхто не можа быць упэўнены, што яго не затрымаюць, а смартфон ці кампутар не апынецца ў руках сілавікоў.

Па гэтым фармаце пакуль няма судовай практыкі, але ёсць затрыманыя людзі, крымінальныя справы, ёсць спісы гэтых экстрэмісцкіх фармаванняў. Панятак экстрэмізму зрабілі такім шырокім, што немагчыма прадказаць, як будзе працаваць правапрымяняльная практыка, кажуць юрысты.

Але ўлады пайшлі далей і шэраг рэдакцый прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Размова пра такія вялікія медыя, як «Радыё Свабода», «Белсат», БелаПАН, спартыўнае анлайн-медыя tribuna.com і іншыя. Гэта значыць, што людзям, якія працуюць у гэтых рэдакцыях, пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі ў межах крымінальнай адказнасці.

Па гэтым фармаце пакуль няма судовай практыкі, але ёсць затрыманыя людзі, крымінальныя справы, ёсць спісы гэтых экстрэмісцкіх фармаванняў. Панятак экстрэмізму зрабілі такім шырокім, што немагчыма прадказаць, як будзе працаваць правапрымяняльная практыка, кажуць юрысты.

Ціск на беларускія недзяржаўныя медыя беспрэцэдэнтны цягам апошніх двух гадоў. Але гэта найперш кажа пра іх вялікі ўплыў на людзей, здольнасць уплываць на грамадскую думку.

вх