Беларуская Служба

Італьянскі прафесар: Вясной мы выйдзем з пандэміі

13.01.2022 15:25
Пазітыўны прагноз наконт развіцця пандэміі выказаў прафесар Матэа Басэці з Італіі.
Czołowi brytyjscy i amerykańscy naukowcy uważali za prawdopodobne, że koronawirus SARS-CoV-2 przypadkowo wyciekł z laboratorium w Chinach.
Czołowi brytyjscy i amerykańscy naukowcy uważali za prawdopodobne, że koronawirus SARS-CoV-2 przypadkowo wyciekł z laboratorium w Chinach. CHINA DAILY / Reuters / Forum

— Ужо вясной, у перыяд з красавіка па май гэтага года мы выйдзем з пандэміі, — такое меркаванне выказаў загадчык інфекцыйнага аддзялення бальніцы ў Генуі на поўначы Італіі прафесар Матэа Басэці (Matteo Bassetti).

Ён таксама выказаў спадзеў, што вясной будзе прышчэплена 95% дарослага насельніцтва ў Італіі.

У інтэрв’ю радыё RAI прафесар Басэці настойваў на тым, што яго прагнозы заснаваныя на здаровым сэнсе.

— Я спадзяюся, што мы зможам зняць маскі, сказаў ён. Затым дадаў: «Я думаю, што ў Італіі зараз 10-15% заражаных, або каля 10 мільёнаў чалавек, а да вясны гэта будзе больш за палову насельніцтва».

Афіцыйныя дадзеныя Міністэрства аховы здароўя паказваюць, што ў Італіі заражана каля 2,1 мільёна чалавек. Кожны дзень дадаюцца больш за 200 000 новых выпадкаў заражэння. А  прагноз на бліжэйшыя дні — 300 тысяч новых выпадкаў заражэнняў штодня.

Цяпер дзве дозы вакцыны супраць Covid-19 атрымалі больш за 86 % італьянцаў.

PAP / вх