Беларуская Служба

Бацькі пратэстуюць супраць ліквідацыі беларускага дзіцячага садка ў Беластоку

13.01.2022 16:06
Амаль 150 чалавек ужо падпісаліся супраць аб’яднання дзіцячага садка No 14 з пачатковай школай No 4 у Беластоку.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/veryulissa

Пра сітуацыю піша Gazeta Wyborcza. Бацькі дзяцей падкрэсліваюць, што гэта адзіны падобны садок у горадзе Беласток, і аб’яднанне дэ-факта азначае яго ліквідацыю.

Аб'яднанне ўстаноў адукацыі – адзін з элементаў пошуку эканоміі ў бюджце. 

"Дбаючы пра дабрабыт нашых дзяцей, мы не можам прыняць рашэнне, якое пагражае іх пачуццю бяспекі і негатыўна адаб’ецца на працы аб’екта, які інтэгруе беларускую меншасць у Беластоку. Перш за ўсё, нас кранае тое, што нас, бацькоў дзяцей, якія наведваюць ДУА № 14 Самакіравання ў Беластоку, кіраўнічы орган — горад Беласток — не праінфармаваў пра  планы рэарганізацыі нашага аб’екта. Ідэя грамадзянскай супольнасці прадугледжвае ўдзел грамадзян у фарміраванні грамадскага жыцця. Мы занепакоеныя адсутнасцю афіцыйнай інфармацыі з боку ўладаў і пазбаўленнем магчымасці выказаць сваё меркаванне па такім важным для нас пытанні", чытаем у анлайн-петыцыі.

вх