Dziennik Gazeta Prawna: Пра роўнасць паміж поламі кажуць шмат, але пераважна гаворка ідзе пра дыспрапорцыю ў заробкаў або прысутнасць жанчын у нейкіх прафесійных групах. Але гэта толькі вяршыня айсберга. Пад вадой застаецца адсутнасць пашаны самых элементарных правоў. Скажам, біялагічныя розніцы паміж поламі. Некаторыя з іх, як цяжарнасць, ахопленыя прававымі нормамі. А іншыя, напрыклад, менструацыя, не.
Згодна з дакладам Кульчык Фундацыі, жанчыны падчас месячных сутыкаюцца на працы з некалькімі праблемамі. Першая – неабходнасць выконваць свае абавязкі ў некамфортных умовах, часам з абмежаваным доступам да прыбіральні. Другая – дыскрымінацыя. Жанчыны лічацца менш эфектыўным, таму яны радзей атрымліваюць цікавыя заданні. «Мы яшчэ толькі ўвайшлі на шлях, які дазволіць нам зразумець, што пачуццё віны або сораму паловы грамадства за тое, што біялагічна натуральна, нясе вялізныя негатыўныя наступствы», – адзначае старшыня Кульчык Фундацыі Дамініка Кульчык.
Змены ў дадзенай галіне – гэта фундамент праграмы пад назваю «Цыкл кар’еры». Гэта праграма, у якой па ўсёй Польшчы ўдзельнічае вялікая група супрацоўнікаў. Галоўная мэта – паказаць, што менструацыя – гэта нармальна, не трэба саромецца пра яе згадваць, а жанчыны могуць патрабаваць наяўнасці пракладак у прыбіральнях, таксама, як туалетнай паперы або фену для рук.
Dziennik Gazeta Prawna/нг