Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: робім салат з селядца (РЭЦЭПТ)

18.01.2022 09:02
Салат робіцца лёгка, ён смачны, прыгожа выглядае і крыху экзатычны. 
Салат з селядцафота: Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Салат з селядца

Інгрэдыенты

6 філе селядца

4 яйка, звараныя ўкрутую

невялікі яблык

2 салёных агуркі

паўшклянкі кансерваванага гарошаку

3/4 шклянкі кансерваванай кукурузы

2 сталовыя лыжкі маянэзу

2 сталовыя лыжкі смятаны 18%

1/4 чайнай лыжкі перцу

па жаданні кубак кансерваванага альбо свежага ананаса


Абсушыце селядзец ад алею альбо расолу папяровым ручніком і нарэжце палоскамі шырынёй 2 см. Калі селядзец салёны, то яго рэкамендуецца вымачыць у халоднай вадзе.
Зварыце ўкрутую чатыры яйкі сярэдняга памеру.

Нарэзаны селядзец і прыгатаваныя і нарэзаныя буйнымі кавалкамі яйкі перакладзіце ў міску. Таксама дадайце кукурузу і кансерваваны гарошак. Ачысціце яблык і нарэжце кубікамі 1 х 1 см. Таксама дадайце ў міску. Нарэжце агуркі такімі ж кубікамі, як і яблык. Дадайце ў салату 2 сталовыя лыжкі вяршкоў, дзве сталовыя лыжкі маянэзу і перац. Усё акуратна змяшайце.

Калі выкарыстоўваеце ананас, то яго таксама дадайце ў салат.

Смачна есці!

Кацярына Адамская/вс

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец