Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем суп з шампіньёнамі і макаронай (РЭЦЭПТ)

25.01.2022 18:27
Суп з шампіньёнаў у розных канфігурацыях вельмі папулярны ў Польшчы: яго можна заказаць і ў звычайнай сталоўцы, і ў дарагім рэстаране.
Аўдыё
  • Гатуем суп з шампіньёнамі і макаронай
Суп з шампіньёнаў з макаронайфота: Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Рэцэпт на чатыры порцыі

1 сталовая лыжка сметанковага масла

1/2 сталовай лыжкі аліўкавага алею

300 г шампіньёнаў

1 цыбуліна

1 морква

2 бульбіны

1 і 1/2 л булёну з агародніны або курынага булёну

1/2 шклянкі дробнай макароны

кроп

100 г смятаны 18%

Шампіньёны памыйце, абсушыце і нарэжце тонкімі кружочкамі. Нарэжце кубікамі цыбулю. Сметанковае масла і аліўкавы алей дадайце ў рондаль, пазней шампіньёны і цыбулю і, памешваючы, смажце на малым агні 7-10 хвілін.

Дадайце нацёртую на тарцы моркву і нарэзаную кубікамі бульбу. Змяшайце, пасаліце і дадайце перац, абсмажце разам.

Дадайце макарону (сухія) і гарачы булён і давядзіце да кіпення. Накрыйце покрыўкай і варыце гародніну і макарону да мяккасці – каля 15 хвілін. Дадайце сталовую лыжку пятрушкі і сталовую лыжку кропу.

У канцы забяліце смятанай, папярэдне размяшанай у некалькіх лыжках булёну.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец