Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем галубцовую запяканку (РЭЦЭПТ)

06.02.2022 11:02
Наша страва смачная, духмяная і сакавітая і, што важна, гатуецца лягчэй чым галубцы.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем галубцовую запяканку
Галубцовая запяканка фота: Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

700 г фаршу, напрыклад, свіная шыйка

150 г рысу

1 цыбуля

2 сталовыя лыжкі алею

соль, перац

соус

2 сталовыя лыжкі сметанковага масла

2 сталовыя лыжкі мукі

1,5 сталовыя лыжкі таматнай пасты

500 мл булёну (можна замяніць 500 мл вады + 2 сталовыя лыжкі соевага соусу)

Гатуем

Нашаткуйце капусту. Пасля варыце ў падсоленай вадзе каля 10 хвілін, злійце ваду.

Адварыце рыс да паўгатоўнасці і астудзіце.

На патэльні разагрэйце алей. Дадайце нарэзаную кубікамі цыбулю, якую трэба злёгку пасаліць. Смажце, пакуль цыбуля не стане мяккай і празрыстай.

Дадайце да мяса абсмажаную цыбулю і прыгатаваны рыс. Запраўце соллю, перцам. Старанна змяшайце.

Робім соус

У рондалі разагрэйце сметанковае масла, дадайце муку і інтэнсіўна размяшайце. Смажце каля 1 хвіліны. Зніміце рондаль з агню і дадайце палову булёну. Інтэнсіўна змяшайце ўсё разам і зноў пастаўце на агонь. Увесь час памешвайце, пакуль не закіпіць. Зноў зніміце з агню і ўліце рэшту булёну (або вады). Змяшайце. Зноў пастаўце на агонь і, увесь час памешваючы, давядзіце да кіпення. У завяршэнне дадайце таматную пасту. Пры неабходнасці запраўце соллю, перцам або соевым соусам.

Вялікую форму для запякання пашмаруйце сметанковым маслам або алеем. Пакладзіце 1/3 часткі капусты на дно формы. На капусту выкладзіце палову мяснога фаршу і залейце меншай часткай соусу. Пакладзіце чарговую частку капусты, зноў мясны фарш і соус. І так папераменна. Зверху выкладзеце рэшту капусты і злёгку паліце яе соусам.

Накрыйце алюмініевай фольгай. Пастаўце ў разагрэтую духоўку. Запякайце 55 хвілін пры 180 С. Зніміце фольгу і запякайце 10 хвілін.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец