Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: салат з чырвонай капусты і фасолі (РЭЦЭПТ)

08.02.2022 09:11
Наш салат нескладаны, ён смачны, лёгкі і карысны для здароўя.
Аўдыё
  • Салат з чырвонай капусты і фасолі
Салат з чырвонай капусты і фасолі фота: Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

1/2 галоўкі чырвонай капусты

Каля 250-300 г дробнай белай фасолі

1 яблык

1 невялікая цыбуліна

соль, перац, па жаданні 1 маленькая лыжка чорнага кмену

2 сталовыя лыжкі лімоннага соку

цукар па смаку


Чырвоную капусту нашаткуйце і заліце падсоленым кіпнем, пакіньце на 10 хвілін. Адцадзіце ваду і змяшайце капусту з лімонным сокам. Затым дайце ёй астыць.

Фасолю пакіньце на ноч у халоднай вадзе. Пасля адварыце да мяккасці, абсушыце яе і астудзіце. Яблык натрыце на буйной тарцы. Цыбулю нарэжце дробнымі кубікамі.
Гатовую капусту, фасолю, цыбулю і яблык змяшайце разам. Запраўце соллю, перцам і цукрам. Дадайце аліўкавы алей.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец