Беларуская Служба

Студэнт Медычнай акадэміі распрацаваў канцэптуальна новы тэрмометр для дзяцей

10.02.2022 17:30
Прыбор дазваляе рэгулярна і вельмі дакладна вымяраць тэмпературу.
Termometr elektroniczny
Termometr elektronicznyguvo59/pixabay

Тэрмометр, які з дапамогай Wi-Fi, паведамляе тэмпературу цела дзіцяці, распрацаваў выпускнік біямедычнай інжынерыі і студэнт 6-га курса Сілезскага медуніверсітэта ў Катавіцах Якуб Шчэрба.

Прыбор дазваляе рэгулярна і вельмі дакладна вымяраць тэмпературу. Ён быў распрацаваны для дзяцей, якім праводзіць такія вымярэнні складаней, чым дарослым. «Мяне натхніла нараджэнне дзіцяці ў маёй сястры, якое, як і большасць дзяцей, змагалася з інфекцыямі. Менавіта там мы правялі першыя выпрабаванні прататыпа», – сказаў Якуб Шчэрба.

Тэрмометр складаецца з датчыка тэмпературы, які размяшчаецца на грудзях або пад пахай пацыента, і платформы для збору дадзеных. Дадзеныя, у тым ліку, паведамленні аб тэмпературы прымаюцца стандартным мабільным тэлефонам.

Вынаходніцтва Якуба Шчэрбы атрымала галоўны прыз на 12-м Нацыянальным конкурсе студэнтаў-вынаходнікаў.

яс/PAP

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка