Беларуская Служба

Умовай было, што ў гэтым доме будзе квітнець беларуская культура

16.03.2022 17:07
У Беларускім Доме ў Вільні атрымалі офіс некалькі беларускіх арганізацыяў.
Аўдыё
  • Умовай было , што ў гэтым доме будзе квітнець беларуская культура
Людвіка КардзісЯ.Іванюк/radyjo.net

У Беларускім Доме ў Вільні атрымалі офіс некалькі беларускіх арганізацыяў. Галоўная гэта Віленскі Музей імя Івана Луцкевіча. А таксама Беларускі Фонд «Разам», грамадскія арганізацыі «Лекары за праўду і справядлівасць», «Пагоня» і «Зубр».

Шмат дзеянняў скіраваных на дапамогу беларусаў, якія па палітычных прычынах былі вымушаны пакінуць сваю радзіму пасля мірнай рэвалюцыі ў Беларусі ў 2020 годзе.

У Беларускім Доме праводзяцца таксама выставы, прэзентацыі кніжак, адбываюцца заняткі беларускай нядзельнай школкі, у якой вучыцца некалькі дзясяткаў дзяцей і моладзі. Распавядае Людвіка Кардзіс з Віленскага Музея ім’я Івана Луцкевіча.

Гутарыць Яраслаў Іванюк