Беларуская Служба

Пры МУС Польшчы дзейнічае Працоўная група па беларускіх пытаннях

31.03.2022 15:22
Першае пасяджэнне так званай Беларускай працоўнай групы пры МУС Польшчы ўжо адбылося, а рыхтуецца другое.
Аўдыё
  • Пра мэты працы гэтай групы распавядае прадстаўніца Офісу С. Ціханоўскай па правых пытання Крысціна Рыхтэр.
Першае пасяджэнне так званай Беларускай працоўнай групы пры МУС Польшчы Крыніца: ЦБС

Падчас свайго афіцыйнага візіту ў Польшчу Святлана Ціханоўская сярод іншых палітыкаў стрэлася і з кіраўніком Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Марыюшам Каміньскім.

Падчас гэтай размовы былі дасягнутыя пэўныя дамоўленасці. У адпаведнасці з імі была створана працоўная група па распрацоўцы рашэнняў, якія значна палегчаць працэс легалізацыі беларусаў у Польшчы. У групу былі ўключаныя юрысты ЦБС і Офісу С. Ціханоўскай.

Першае пасяджэнне так званай Беларускай працоўнай групы пры МУС Польшчы ўжо адбылося, а рыхтуецца другое. Пра мэты працы гэтай групы распавядае прадстаўніца Офісу С. Ціханоўскай па правых пытання Крысціна Рыхтэр.

Слухайце аўдыёфайл

эж

Святлана Ціханоўская: За намі будучыня

27.03.2022 11:20
Лідарка беларускіх дэмакратычных сіл прыбыла ў Польшчу з візітам.