Беларуская Служба

Свет анямеў, убачыўшы доказы зверства расіян (ФОТА)

04.04.2022 12:20
«Ваша культура і гуманізм былі забітыя разам з украінцамі», - заявіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.
Аўдыё
  • Свет нямеў, гледзячы на доказы жорсткасці расіян
   ,   i ,         , , 3  2022 .
Целы ўкраінскіх мірных жыхароў, забітых падчас расiйскага ўварвання, ляжаць на вуліцы ў невялікім горадзе Буча Кіеўскай вобласці, Украіна, 3 красавіка 2022 года. PAP/EPA/MIKHAIL PALINCHAK

Паводле Украінскай Генпракуратуры, украінскія жаўнеры, якія ўвайшлі ў падкіеўсія гарады, пасля адступлення расіян, выявілі расійскія ваенныя злачынстві. У гарадах Буча, Ірпень і Гастомель пад Кіевам былі знойдзеныя больш за 400 целаў мірных ахвяраў расійскіх злачынстваў. Расійская армія забівала мірных жыхароў і здзеквалася над імі. Свет нямеў, гледзячы на доказы жорсткасці расіян.

Украінскія жаўнеры знайшлі на галоўнай вуліцы Бучы, як мінімум, 20 целаў мірных жыхароў. Некаторыя з іх мелі рукі звязаны за спінай і сляды агнястрэльных раненняў.

«Расію будуць разглядаць праз прызму злачынстваў, якія яна здзяйсняе ва Украіне», – сказаў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Ён падкрэсліў, што расіяне свядома і з задавальненнем забівалі мірных жыхароў пад Кіевам. Ён дадаў, што адказнасць за забойствы мірных жыхароў таксама нясуць расійскія ўлады:

- Адказнасць за забойствы, катаванні, стрэлы ў патыліцу людзям са звязанымі рукамі. Так будуць успрымаць расійскую дзяржаву, гэта ваш імідж. Ваша культура і гуманізм былі забітыя разам з украінцамі, за якімі вы прыйшлі. Як Вы маглі гвалтаваць і забіваць жанчын на вачах іхных дзяцей? Здзекавацца над іх целамі нават пасля смерці? У чым Расійскай Федэрацыяй быў вінаваты ўкраінскі горад Буча?

Целы ўкраінскіх мірных жыхароў, Буча Кіеўскай вобласці, Украіна, 3 красавіка 2022 года. Целы ўкраінскіх мірных жыхароў, Буча Кіеўскай вобласці, Украіна, 3 красавіка 2022 года.

Уладзімір Зяленскі абвясціў, што будзе створаны камітэт па расследаванні злачынстваў расійскіх акупантаў, у якім будуць працаваць як украінскія, так і міжнародныя следчыя і суддзі. Прэзідэнт Украіны падпісаў указ з гэтай нагоды:

- Міністэрству замежных спраў, Генеральнай пракуратуры, паліцыі, Службе бяспекі, Службе выведкі і іншым структурам – у адпаведнасці са сваёй кампетэнцыяй – неабходна прыкласці ўсе намаганні для таго, каб механізм запрацаваў як мага хутчэй. Я заклікаю ўсіх украінскіх грамадзян і сяброў па ўсім свеце далучыцца да працы камітэта і садзейнічаць аднаўленню справядлівасці.

Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што кожны вінаваты ў злачынствах ва Украіне будзе занесены ў адмысловую «кнігу катаў», знойдзены і пакараны.

Прэзідэнт Украіны заявіў, што заходнія палітыкі, якія 14 гадоў таму адмовіліся прыняць яго краіну ў НАТА, зрабілі гэта са страху перад Расіяй. «Яны думалі, што, адмовіўшы Кіеву далучыцца да Паўночнаатлантычнага альянсу, яны задаволяць Маскву», – сказаў Уладзімір Зяленскі:

- Пасля 14 гадоў з моманту гэтага рашэння Украіна перажыла рэвалюцыю і восем гадоў вайны на Данбасе. Цяпер мы змагаемся за жыццё ў самай страшнай вайне ў Еўропе з часоў Другой сусветнай вайны. Я запрашаю спадарыню Мэркель і спадара Сарказі наведаць Бучу і паглядзець, што вынікае з палітыкі саступак Расіі. Няхай на ўласныя вочы пабачаць закатаваных украінцаў і ўкраінак.

Уладзімір Зяленскі паабяцаў, што ўкраінскія ўлады перададуць усім замежным партнёрам падрабязныя паведамленні аб ваенных злачынствах і запатрабуюць ад Захаду ўвесці яшчэ больш жорсткія санкцыі супраць Расіі. Ён дадаў, што ваенныя злачынствы, учыненыя расійскімі акупантамі ў прыгарадзе Кіева, стануць тэмай паседжання Рады бяспекі ААН у аўторак.

Целы ўкраінскіх мірных жыхароў, Буча, 3 красавіка 2022 года. Целы ўкраінскіх мірных жыхароў, Буча, 3 красавіка 2022 года.

Генпракурор Украіны паведаміла, што супрацоўнікі пракуратуры, якія расследуюць ваенныя злачынствы, учыненыя расіянамі ў гарадах пад Кіевам, у тым ліку ў Бучы, выявілі 410 целаў. Ірына Венедзіктава падкрэсліла, што працэс ідэнтыфікацыі і збору доказаў надзвычай складаны, бо маштаб жорсткасці расіян у дачыненні да мірнага насельніцтва Украіны велізарны. Яна выказала надзею, што такую працу можна будзе праводзіць і ў іншых раёнах краіны:

-Я спадзяюся, што праваабаронцы змогуць працаваць у Чарнігаве. Зараз праблемныя рэгіёны – Сумская вобласць, Харкаўская вобласць, горад Ізюм. Мы працуем і будзем працаваць на 100 працэнтаў эфектыўна. Але акупанты надалей здзяйсняюць шмат злачынстваў у розных рэгіёнах Украіны.

Венедзіктава дадала, што Генпракуратура разам са Службай бяспекі Украіны з першых дзён расійскага ўварвання вядуць крымінальныя справы аб генацыдзе ўкраінскай нацыі з боку палітычнага і ваеннага кіраўніцтва Расійскай Федэрацыі

Віцэ-прэм’ер Украіны Ірына Верашчук ушанавала памяць сотняў мірных жыхароў, забітых расіянамі пад Кіевам:

- Я хачу схіліць галаву і заклікаць усіх маліцца за душы нявінна забітых у Бучы, Ірпені, Гастомелі, за нашу будучыню.

Целы ўкраінскіх мірных жыхароў, Буча, Украіна, 3 красавіка 2022 года. Целы ўкраінскіх мірных жыхароў, Буча, Украіна, 3 красавіка 2022 года.

Чарговыя краіны свету асуджаюць ваенныя злачынствы Расіі, у тым ліку ў Бучы. Трагедыю трэба абавязкова высветліць, сказаў канцлер Германіі Олаф Шольц:

- Забойствы мірных жыхароў – гэта ваеннае злачынства. Мы павінны поўнасцю высветліць абставіны гэтага злачынства. Я заклікаю Міжнародны камітэт Чырвонага крыжа і іншыя арганізацыі даць нам доступ да месца злачынства. Вінаватыя павінны быць пакараныя.

У адказ на паведамленні з Бучы, Германія хоча, каб Еўрасаюз наклаў новыя санкцыі на Расію.

Вялікабрытанія кажа пра «жахлівыя напады», а прэзідэнт Эмануэль Макрон заявіў, што «здымкі целаў забітых невыносныя». Амерыканскі дзяржсакратар Энтані Блінкен сказаў, што гэта, як «удар у жывот».

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі назваў генацыдам злачынствы, учыненыя расійскімі жаўнерамі на тэрыторыі Украіны. Ён таксама звярнуўся да прэзідэнта Францыі:

-Спадар прэзідэнт Макрон, колькі разоў Вы размаўлялі з Пуціным? З Гітлерам ніхто не праводзіў перамоваў? Вы размаўлялі б з Гітлерам? Вы размаўлялі б са Сталінам?

Кіраўнік польскага ўрада таксама запрапанаваў паклікаць міжнародную камісію па расследаванні ваенных злачынстваў Расіі ва Украіне.

Прадстаяцель Украінскай праваслаўнай царквы мітрапаліт Епіфаній заявіў, што гэта працяг сталінскіх злачынстваў. Паводле яго, расійскія войскі ва Украіне «робяць тое ж самае, што і бальшавіцкія банды, якія пралівалі рэкі крыві падчас чырвонага тэрору». Іерарх дадаў, што адным з ідэолагаў так званага «рускага міру», у імя якога дзейнічаюць расійскія сілы, зʼяўляецца кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы патрыярх Кірыл:

-З маральнага пункту гледжання злачынствы расіян неапраўданыя. Але Руская праваслаўная царква не толькі апраўдвае гэтыя дзеянні, але, на жаль, дабраслаўляе іх. Таму мы павінны асудзіць такія праявы – практычна кажучы – нацызму.

Мітрапаліт Епіфаній чарговы раз заклікаў украінскіх вернікаў, якія дагэтуль падпарадкоўваюцца патрыярху Кірылу, пакінуць структуры Маскоўскай царквы.

 Буча, Украіна, 3 красавіка 2022 года. Буча, Украіна, 3 красавіка 2022 года.

У сваю чаргу ў найноўшай справаздачы Human Rights Watch паведамляе, што расійскія жаўнеры ў Кіеўскай, Харкаўскай і Чарнігаўскай абласцях не толькі забівалі мужчын, але і гвалтавалі мясцовых жанчын.

IAR /аз

Рускія захопнікі здзяйснялі масавыя страты на Кіеўшчыне

03.04.2022 17:31
«Мы знайшлі абгарэлы трупы. Як быццам нехта спрабаваў схаваць сляды свайго злачынства, але ў яго не хапіла часу, каб зрабіць гэта як след».

Старшыня Еўрапейскай рады на фоне Разні ў Бучы абяцае чарговыя санкцыі супраць РФ

03.04.2022 14:06
«ЕЗ дапамагае Украіне і няўрадавым арганізацыям збіраць неабходныя доказы для пераследу адказных у міжнародных судах. Будуць новыя санкцыі і новая падтрымка».

Рускія захопнікі знішчылі 70% Чарнігава

03.04.2022 19:04
Чарнігаўцы ўжо месяц не маюць цяпла, святла і ежы.

Расяяне працягваюць абстрэльваць Харкаў

03.04.2022 20:11
Удзень таксама былі абстрэлы наваколля Харкава: Салтоўкі, Пяціхатак і Дзергачоў.