Беларуская Служба

Ідзе асцярожнае аднаўленне беларускіх недзяржаўных медыя пасля разгрому 2021-га года

25.04.2022 07:00
У Беларусі новая хваля рэпрэсій. Здавалася б, затрымалі ўсіх нязгодных, шмат актыўных людзей з'ехала. Але не – рэпрэсіўная машына знаходзіць новых і новых ахвяр.
Аўдыё
  • Што адбываецца з беларускімі недзяржаўнымі медыя і журналістамі -- у матэрыяле.
 .
Ілюстрацыйнае фота. Shutterstock/Fanni_2021

Што адбываецца з беларускімі недзяржаўнымі медыя і журналістамі – у матэрыяле.

Слухайце далучаны файл!

На мінулым тыдні была затрыманая рэдактарка «Новага Часу» Аксана Колб. Шмат беларускіх журналістаў былі вымушаныя з'ехаць з краіны летась пад ціскам маштабных рэпрэсій.

Многія паехалі ва Украіну, але пасля пачатку вайны людзі зноў былі вымушаныя пакаваць сваё жыццё ў адзін-два чамаданы і зʼязджаць.

– Назіраецца асцярожнае аднаўленне, таму што 2021-ы быў разгромны для незалежных рэдакцый, улады прайшліся катком. Цяпер рэдакцыі паціху вяртаюць свае напрацоўкі, устойлівасць калектываў, устойлівасць мадэляў працы. Можна гаварыць пра беларускія медыя з асцярожным аптымізмам. Тым больш пасля пачатку вайны цікаўнасць да інфармацыі, яе запатрабаванасць павялічылася, – гаворыць намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі.

Беларускія медыйшчыкі загартаваныя ўмовамі працы – праца журналістаў ніколі не была лёгкай у Беларусі.

– Ва Украіне было каля ста беларускіх журналістаў, большасць выехалі, бо немагчыма рабіць якасную журналістыку, калі ты пад пагрозай, працаздольнасць нізкая. Калегі разʼехаліся па такіх краінах, як Польшча, Літва, Нямеччына і іншыя. Мы ўжо мелі пэўны досвед пераездаў. Для нас працаваць у дарозе, на вакзале, у гатэлі, у часовай сітуацыі стала нормай за апошнія гады.

Апошнім часам была інфармацыя пра «місію Макея» – спробы знайсці кантакты з Еўрасаюзам. Але прайшла нарада з сілавікамі і па Беларусі пракацілася новая хваля затрыманняў, пад якую патрапіла і рэдактар »Новага Часу« Аксана Колб. Яна прынцыпова не з'язджала з Беларусі, казала, што «мусяць зʼехаць тыя, хто ладзіць рэпрэсіі, а не я». Уся яе праца была скіраваная на тое, каб у Беларусі было жыццё – у беларускай, свабоднай, дэмакратычнай Беларусі.

Цяпер у няволі 25 супрацоўнікаў медыясферы. Некаторыя журналісты ўжо адбываюць прысуды ў месцах пазбаўлення волі, гэта:

Кацярына Андрэева, журналістка тэлеканала «Белсат»
Дарʼя Чульцова, журналістка тэлеканала «Белсат»
Ігар Лосік, кансультант «Радыё Свабода»
Сяргей Гардзіевіч, журналіст сайта «Першы Рэгіён»
Аляксандр Івулін, журналіст Tribuna
Алег Груздзіловіч, журналіст «Радыё Свабода»


У Беларусі працягвае запраўляць сілавы блок. Ім нармальна і камфортна, калі «не да законаў».

вх