Беларуская Служба

Сацапытанне: Чым больш адукаваны беларус, тым менш ён падтрымлівае вайну ва Украіне

26.04.2022 14:34
Доктар сацыялагічных навук Андрэй Вардамацкі прэзентаваў вынікі новага даследавання, якое вывучыла грамадскую думку ў Беларусі на тэму вайны ва Украіне.
Аўдыё
  • Сацапытанне: Чым больш адукаваны беларус, тым менш ён падтрымлівае вайну ва Украіне
 .
Прафесар А. Вардамацкі Foto: SEW UW

Каго падтрымліваюць беларусы? У якіх ваенна-палітычных саюзах павінна быць Беларусь? Кто вінаваты ў вайне? 

Амаль на палову, з дробным зрухам у бок негатыўнай ацэнкі, апытаныя падзяліліся ў адказе на пытанне: Як вы ставіцеся да таго, што дзейная ўлада размясціла расійскія войскі ў Беларусі? Прыкладна па 45% пазітыўных і негатыўных ацэнак. У сваю чаргу 2/3 насельніцтва негатыўна ставяцца да выкарыстання беларуская тэрыторыі і ваеннай інфраструктуры.

Цалкам інакш адказы гучалі на пытанне: Як вы ставіцеся да магчымага ўводу беларускіх войскаў на тэрыторыю Украіны для ўдзелу ў ваенных дзеяннях. Пераважная колькасць апытаных была супраць – 87,5%, за – 10%. Андрэй Вардамацкі звярнуў увагу на падзел на групы ў гэтай катэгорыі.

-Самым важным параметрам з'яўляецца адукацыя. Вельмі выразна бачна змяншэнне колькасці адабрэнняў па меры росту адукацыйнага ўзроўню. Другі параметр, які падаўся мне цікавым, гэта нацыянальнасць. Сярод тых, хто сябе ідэнтыфікуе, як беларусы, станоўча ўдзел у вайне ацэньвае 9,9%, а прадстаўнікоў усіх іншых нацыянальнасцяў – удвая больш. Гэта той рэдкі выпадак, калі параметр нацыянальнасці працуе.

Апытанне паказала, што сярод беларусаў дамінуе падыход аб знаходжанні па-за якімі-колечы саюзамі, што паўтарае геапалітычныя арыентацыі беларусаў. У якім ваенна-палітычным саюзе павінна быць Беларусь? – гучала наступнае пытанне. Выразна дамінуе адказ: ні ў якім (амаль 55%). АДКБ – 30%, НАТА – у раёне 5%.

Прыкладна 30% апытаных мяркуюць, што за вайну ў першую чаргу адказвае Расія.

-Гэта нават не 50, ці 60%. Гэта не пераважная дамінанта. Кожны пяты беларус лічыць, што вінаватыя ЗША – 17-20%. Не вельмі вялікая розніца паміж гэтымі краінамі. Украіна – 17-13%. Далей ідуць НАТА і абодва бакі. З аднаго боку Расія займае першае месца, але не дамінуе сярод адказаў. Калі казаць пра адказнасць ЗША, то ў гэтыя 20% ацэнкі ўваходзяць недастатковая рашучасць, паслядоўнасць ці хуткасць рэакцыі Амерыкі ў адказ ці недастатковая рэакцыя на інфармацыю пра магчымасць вайны. То бок гэта адзнака недастатковасці. Сярод аргументаў таксама бамбардзіроўкі Югаславіі, Ірака і г.д. Сярод аргументаў на некарысць Украіны: бандэраўцы, нацысты, наркаманы, улада нацыстаў, якая акупавала тэрыторыю і народ Украіны.
Наступнае пытанне: Ці адабраеце вы дзейнасць Расіі? Так – 37-42%, не – 55%. Тут бачна розніца ў ацэнцы таго, хто пачаў вайну, і ацэнцы пазнейшага дзеяння – яна ўдвая горшая.

4/5 беларусаў лічаць, што яны добра паінфармаваныя пра тое, што адбываецца ва Украіне. Андрэй Вардамацкі адзначыў, што ў сітуацыі, калі беларускі наратыў супадае з расійскім, цяжка сказаць, што паінфармаванасць прысутнічае.

Удзельнікам апытання быў запрапанаваны спіс крыніц інфармацыі, адкуль яны бяруць інфармацыю. На першых трох месцах – Тэлеграм, Ютуб і дзяржаўнае тэлебачанне. Важна ведаць, што дзяржаўнае ТВ па працэнтах не нашмат адстае ад іншых крыніц. Можна сказаць, што яны знаходзяцца прыкладна на адной пазіцыі.

-Уяўленне аб тым, што тэлебачанне знікла, што яго не існуе – гэта рамантычнае ўяўленне студэнтаў і экспертаў. Частка грамадства выкарыстоўвае телэбачанне. А вага бюлетэня на галасаванні бабулі ці дзядулі, якія даўно нічога не чыталі, дакладна такая ж самая як вага бюлетэня прадвінутага эксперта, які ўчора абараніў дысертацыю ці напісаў кнігу, але ён глядзіць тэлебачанне. Гэта важны момант, на які я хацеў звярнуць увагу.

Сацыёлаг адзначыў, што ў пытанні геапалітычнага выбару прагнозы экспертаў не супалі з меркаваннем апытаных. Як беларускія, так і міжнародныя эксперты прагназавалі змяншэнне расійскага напрамку, але працэсы пайшлі ў іншы бок. Што можа быць далей?

-Палярызацыя. Кожная з арыентацый будзе мець свой крышталізаваны арыентак. І тых будзе больш, і тых. І праеўрапейскіх, і прарасійскіх. Другая магчымасць – парцыяльны адкол. Будзе накапленне прыватных негатыўных ацэнак расійскай палітыкі. Будзе пагаршацца імідж Расіі, што прывядзе да агульнага зніжэння. І трэці варыянт: адход ад Расіі, але без прыходу да Еўропы. Тры сцэнары, пабачым, што будзе. Я думаю, хутчэй трэці.

І адзін з апошніх паказальнікаў – гэта эканамічнае самаадчуванне беларусаў. З адказаў бачна, чаго яны баяцца больш – беднасці ці вайны. Адказ – беднасці.

ав


Бягучыя праблемы Беларусі вынясуць на абмеркаванне падчас «Форуму дэмакратычных сіл»

26.04.2022 07:52
Да ўдзелу запрошаны былыя кіраўнікі Беларусі, удзельнікі прэзідэнцкіх выбараў, палітыкі, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, навукі, бізнесу.