Беларуская Служба

За 10 гадоў насельніцтва Польшчы скарацілася на 476 тысяч

29.04.2022 08:02
У 2021 годзе мужчыны складалі 48,3% насельніцтва Польшчы, а жанчыны – 51,7%.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.B_Me/pixabay.com/CC0 Public Domain

Паводле апублікаваных надоечы папярэдніх вынікаў Нацыянальнага перапісу насельніцтва і жылля з 2021 года, колькасць насельніцтва Польшчы ў 2021 годзе склала 38 036,1 тыс. чалавек. У прыватнасці 48,3% складалі мужчыны, а 51,7% – жанчыны. Гэта значыць, што з часу правядзення папярэдняга перапісу, то бок з 2011 года, колькасць палякаў скарацілася прыкладна на 476 тысяч, гэта значыць на 1,2%.

З 2011 года колькасць жанчын зменшылася на 1,1%, то бок на 220,8 тыс., а мужчын – на 1,4%, то бок на 255 тыс. Гендэрныя прапорцыі заставаліся ў асноўным нязменнымі – на 100 мужчын прыпадае 107 жанчын.
Найбольшая колькасць чалавек па-ранейшаму жыве ў Мазавецкім ваяводстве – 5 514,7 тыс. чалавек (каля 14,5% усяго насельніцтва краіны), а найменшая ў Апольскім ваяводстве – 954,1 тыс. чалавек (2,5%).

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка

Паводле апошняга перапісу насельніцтва, у Польшчы пражывае 38 179 800 чалавек

27.01.2022 16:27
Падчас адкрыцця Трэцяга дэмаграфічна кангрэса былі агучаныя папярэднія дадзеныя апошняга перапісу насельніцтва.