Першага кіраўніка незалежнай Беларусі вельмі добра ўспамінае беларуская нацыянальная меншасць у Польшчы. Прафесар Алег Латышонак пазнаёміўся са Станіславам Шушкевіча яшчэ ў пачатку 90.
Станіслаў Шушкевіч быў першым і адзіным кіраўніком Беларусі, які наведаў Беласточчыну. Шушкевіч вельмі дапамагаў пры аднаўленні царквы ў манастыры Супраслі. Гэтая царква пабудаваная з беларускай цэглы.
Пры Шушкевічу была ўведзена праграма прыёму выпускнікоў беларускіх ліцэяў у Польшчы ў беларускія вышэйшыя навучальныя ўстановы. Многія вучні скарысталіся гэтай магчымасцю.
Станіслаў Шушкевіч памёр у Мінску на 87 годзе жыцця. У сусветную гісторыю ён увайшоў як падпісант «белавежскіх пагадненняў», якія завяршылі існаванне Савецкага Саюзу.
Слухайце гутарку Яраслава Іванюка