Беларуская Служба

Гісторык Генадзь Семянчук: Бельск Падляскі – адзін з найпрыгажэйшых гарадоў Падляшша

15.06.2022 14:20
Яго гісторыя сягае яшчэ сярэдзіны XІ ст.
Аўдыё
Генадзь Семянчукфота: Яраслаў Іванюк

Генадзь Семянчук – гарадзенскі гісторык, спецыяліст па медыявістыцы. У сваіх даследаваннях ён у асноўным займаўся сярэднявеччам на беларускіх землах. У сферы зацікаўлення даследчыка – гісторыя Горадні, Полацку, але таксама Падляшша, у тым ліку і гораду Бельск Падляскі.

Генадзь Семянчук разам з Дарафеям Фёнікам напісаў кнігу «Біел'скі Сойм Велікі року божого 1564».

На думку гісторыка, Бельск Падляскі – гэта адзін з найпрыгажэйшых гарадоў Падляшша. Яго гісторыя сягае яшчэ сярэдзіны XІ ст.

Слухайце аўдыё

Яраслаў Іванюк