Беларуская Служба

На Падляшшы праходзіць акцыя кальцавання буслоў

23.06.2022 09:10
Штогадовая акцыя накіравана на падлік і назіранне за гэтымі птушкамі.
Буслыvrolanas /pixabay.com/CC0 Public Domain

«Экалагічная група» праводзіць кальцаванне маладых буслоў у Седлецкім павеце. Арнітолaг Іранэвуш Калуга(Ireneusz Kaługa) паведаміў, што штогадовая акцыя накіравана на падлік і назіранне за гэтымі птушкамі.

- Мы стараемся такім чынам пад’ехаць да гнязда, каб не палохаць малых буслоў. Выкарыстоўваем таксама адмысловыя сеткі, каб іх супакоіць. Кальцуем, і правяраем даўжыню дзюбы.

Іранэвуш Калуга дадаў, што «Экалагічная група» атрымлівае шмат інфармацыі пра кальцаваных буслоў:

- Мы атрымліваем шмат інфармацыі пра буслоў, якія былі кальцаваныя. Фермэры, якія косяць лугі бачаць птушкі і паведамляюць нам пра іх. Мы накіроўваемся на месца, правяраем. Гэта дае нам шмат інфармацыі пра спосаб жыцця буслоў.

Інфармацыю аб кальцаванні і падліку буслоў «Экалагічная група» публікуе на сваім профілі ў Facebook. Арнітолагі звяртаюць увагу на адукацыйнае значэнне такога віду мерапрыемстваў і заахвочваюць да ўдзелу ў іх.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка

Музей спорту і турызму вучыць, як бяспечна адпачываць на Вісле

22.06.2022 10:35
Акцыя адрасаваная вучням пачатковых школ Мазовіі. Майстар-класы будуць арганізаваныя да сярэдзіны лістапада бягучага года.