Цяпер лічыцца, што наземныя жывёлы рухаюцца да полюсаў з хуткасцю ў сярэднім 17 кіламетраў за дзесяцігоддзе, а тыя, што жывуць у морах і акіянах, – каля 72 кіламетраў за дзесяцігоддзе.
Гэта прыкладна ў дзесяць разоў хутчэй, чым яны мігравалі ў канцы апошняга ледніковага перыяду, піша Rzeczpospolita.
Павышэнне глабальнай тэмпературы і частыя стыхійныя бедствы ў розных частках свету прымушаюць людзей і жывёл міграваць. Нягледзячы на тое, што феномен перамяшчэння з-за змены клімату быў вядомы раней, цяпер рэзкае павелічэнне выкідаў парніковых газаў значна паскарае іх.
За тры апошнія дзесяцігоддзі чалавецтва справакавала больш выкідаў CO2, чым з сярэдзіны XIX стагоддзя да 1990 года. Прывязанасць чалавецтва да выкапнёвага паліва будзе мець катастрафічны ўплыў на сусветную эканоміку. У выніку кліматычны крызіс можа каштаваць 178 трыльёнаў долараў на працягу наступных пяці дзесяцігоддзяў.
Паводле дадзеных ААН, 21,5 мільёна чалавек вымушаныя штогод пакідаць свае дамы з пырчыны зменаў клімату.
Паводле даследавання, апублікаванага ў Proceedings of the National Academy of Sciences, у бліжэйшыя 50 гадоў тэмпература на Зямлі можа вырасці больш, чым за апошнія 6000 гадоў. Экстрэмальна гарачыя зоны, такія як пустыня Сахара, цяпер займаюць менш за 1% паверхні сушы Зямлі, да 2070 г. яны могуць займаць амаль 20 працэнтаў планеты. Гэта азначае, што траціна насельніцтва свету апынецца па-за сваёй кліматычнай нішай, у месцы, дзе выжыць будзе надзвычай цяжка.
Да 2100 года павышэнне тэмпературы можа азначаць, што ў некаторых рэгіёнах свету, у тым ліку ў Індыі і ўсходнім Кітаі знаходжанне на вуліцы на працягу некалькіх гадзін будзе смяротнай рызыкай.
Згодна з аналізам, апублікаваным у Environmental Research Letters, эканамічныя наступствы змены клімату будуць у шэсць разоў большыя, чым меркавалася.
Згодна з апошнім дакладам Глабальнага цэнтру адаптацыі, змяненне клімату рэзка знізіць узровень жыцця мільёнаў людзей ужо да канца дзесяцігоддзя. Аднак навукоўцы падкрэсліваюць, што агульныя выдаткі ад інвазіі чужародных відаў былі б непараўнальна вышэй, калі б былі даступныя падрабязныя дадзеныя па Афрыцы і Паўднёвай Амерыцы.
Даследаванне, апублікаванае ў часопісе Scientific Reports, паказвае трывожную тэндэнцыю і неабходнасць рэалізацыі эфектыўных стратэгій для стрымлівання распаўсюду інвазійных жывёлаў. З'яўленне такіх відаў можа выклікаць шэраг пашкоджанняў, у тым ліку выцясненне і нават выміранне мясцовых відаў. Інвазійныя чужародныя віды могуць пераносіць экзатычныя хваробы і пашкоджваць пасевы. Па дадзеных Міжнароднага саюзу аховы прыроды, інвазійныя віды ўяўляюць адну з самых вялікіх пагроз для біяразнастайнасці.
вх