Беларуская Служба

Украінскія прадпрымальнікі ў Польшчы гатовыя дзяліцца досведам з беларускімі бізнесменамі

04.10.2022 21:01
Многія ўкраінцы пазнаёміліся з польскім рынкам значна раней, калі ім прыйшлося пераехаць з Украіны пасля анексіі Крыму ў 2014 годзе. 
Аўдыё
  • Украінскі і беларускі бізнес у Польшчы
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/mohamed_hassan

З восені 2020 года не спыняецца паток беларусаў, якія імкнуцца пакінуць Беларусь з-за рэпрэсіяў рэжыму Лукашэнкі. Сярод гэтых людзей – спецыялісты самых розных спецыяльнасцяў, у тым ліку нямала прадпрымальнікаў. Па інфармацыі Беларускага бізнес-цэнтру, які дзейнічае пры Польскім звязе прадпрымальнікаў і працадаўцаў, да канца бягучага году ў Польшчы будзе каля 5 тыс кампаній з беларускім капіталам.

Гэтыя прадпрымальнікі атрымліваюць у Польшчы спрыяльныя ўмовы працы і падтрымку, не толькі ад польскіх уладаў, але таксама калег з Украіны, многія з якіх пазнаёміліся з польскім рынкам значна раней, калі ім прыйшлося пераехаць з Украіны пасля анексіі Крыму ў 2014 годзе. Пра мы паразмаўлялі на нядаўнім Беларускім бізнес-форуме са старшынёй Асацыяцыі ўкраінскага бізнесу ў Польшчы Яраславам Раманчуком.

- Мы гатовыя дзяліцца нашым багатым досведам з беларускім бізнесам, які нядаўна пачаў рэлакацыю. Крыху ёсць адрозненняў паміж беларускім і ўкраінскім бізнесам, паколькі першыя рэлакацыі з Украіны адбыліся пасля 2014 года, а розніца ў тым, што ўкраінскі бізнес не меў ніякіх праблем з украінскай уладаю, наадварот, яна яму спрыяла, таксама, які і польскія ўлады. У беларускага бізнесу няма падтрымкі з боку беларускай дзяржавы, а нават ёсць ганенні.

Калі пачаліся рэпрэсіі ў Беларусі, мы пачалі дапамагаць беларускаму бізнесу ва Украіне, аказвалі юрыдычныя паслугі, дапамагалі адкрываць рахункі. Чарговы этап пачаўся пасля расійскай акупацыі часткі Украіны, цяпер для беларускага бізнесу не вельмі спрыяльныя ўмовы, што звязана з дзейнасцю беларускага рэжыму. На жаль, падчас вайны немагчыма да канца раздзяліць уладу і людзей у краіне.

Уся гутарка ў далучаным гукавым файле аўдыё

нг