Беларуская Служба

Паляк плануе дасягнуць Паўднёвага полюса

12.11.2022 09:01
За два месяцы на лыжах Матэвуш Валігура павінен пераадолець 1 200 кіламетраў.
Паўднёвы полюсАўтар: Kuno Lechner; cropped by H Debussy-Jones (talk) 08:31, 14 November 2009 (UTC) - Сфатаграфавана загрузіўшым, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=8447378

Матэвуш Валігура хоча стаць чацвёртым палякам у гісторыі, які ў адзіночку дасягне Паўднёвага полюса. За два месяцы на лыжах ён плануе пераадолець у Антарктыдзе 1 200 кіламетраў. Матэвуш Валігура(Mateusz Waligóra) раней прайшоў ужо Грэнландыю і пустыню Гобі. Як ён падкрэсліў, важным элементам падрыхтоўкі перад экспедыцыяй быў набор вагі:

- Я забіраю з сабой запасы ў выглядзе дадатковых кілаграмаў свайго цела. Ацэньваю, што нягледзячы на гэта схуднею каля 20 кілаграмаў. Падчас месячнай веласіпеднай экспедыцыі па аўстралійскай пустыні я схуднеў каля 16 кілаграмаў, а цягам двухмесячнай пешай вандроўкі па пустыні Гобі – 24 кілаграмы.

37-гадовы паляк фактычна пачне экспедыцыю праз некалькі дзён, калі апынецца на беразе шэльфавага ледавіка Рона.

IAR /аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка