Беларуская Служба

У кожным з трох падзелаў Каталіцкі Касцёл прымаў удзел у аднаўленні польскай незалежнасці

13.11.2022 09:17
11 лістапада ў Польшчы святкавалі Дзень незалежнасці.
Аўдыё
  • У кожным з трох падзелаў Каталіцкі Касцёл прымаў удзел у аднаўленні польскай незалежнасці.
Nowa Europa - to hasło tegorocznego, XII Kongresu Polska Wielki Projekt
"Nowa Europa" - to hasło tegorocznego, XII Kongresu Polska Wielki Projektfreestocks-photos/pixabay.com

Працэс працягваўся доўгія гады. У працэсе вяртання Польшчай незалежнасці нельга абмінуць ролю Касцёла.

У кожным з трох падзелаў Каталіцкі Касцёл прымаў удзел у аднаўленні польскай незалежнасці. Яго ключавая роля заключалася, перш за ўсё, у падтрыманні нацыянальнай ідэнтычнасці, якая апынулася пад пагрозаю ў выніку падзелаў. Пра гэта расказвае гісторык Інстытуту нацыянальнай памяці Польшчы Рафал Латка. Паводле яго, у кожным з трох падзелаў Каталіцкі Касцёл прымаў удзел у аднаўленні незалежнасці.

-Ключавой роллю Касцёла, калі гаворка ідзе пра вяртанне незалежнасці, было, перш за ўсё, падтрыманне нацыянальнай ідэнтычнасці, якой пагражалі тры імперыі. Пасля падзелаў Польшчы польскі народ функцыянаваў без польскай дзяржавы. І ў кожным з падзелаў Каталіцкі Касцёл падтрымліваў нацыянальную тоеснасць. Прымаў удзел у захадах на карысць вяртання незалежнасці. Калі мы паглядзім на зрывы палякаў, на паўстанні, то там можна заўважыць выразную ролю духавенства, нават ролю, якая заключалася ў непасрэдным удзеле ў паўстаннях. Можна ўзгадаць постаці ксяндза Адама Хмялеўскага, ксяндза Станіслава Бжузкі. Гэта прыклады таго, што Касцёл заўсёды быў з народам.

У рамках Расійскай Імперыі роля Касцёла была вельмі істотная, без яго русіфікацыя была б значна больш эфектыўная, гаворыць Рафал Латка. У Аўстрыі вялікую ролю адыграла дыпламатычная роля польскіх біскупаў, якая асабліва бачная ў моманце вяртання незалежнасці. Гісторык узгадвае кардынала Адама Стэфана Сапегу з Кракава, арцыбіскупа Юзэфа Тэадаровіча, арцыбіскупа Вільчэўскага, кардынала Аўгуста Хлёнда. Усе гэтыя постаці прычыніліся да вяртання незалежнасці Польшчы.

Варта ўзгадаць постаць кардынала Аляксандра Какоўскага, чальца Рэгенцыйнай рады, якая ў лістападзе 1918 году перадала ўладу спачатку вайсковую, а потым цывільную маршалу Юзафу Пілсудскаму.

-Несумненна постаць кардынала Какоўскага тут вельмі істотная. Яна сімвалічная, калі казаць пра перадачу ўлады, бо гэта з яго рук улада перайшла да Пілсудскага, але і ў кантэксце яго намаганняў, каб усе біскупы былі аб’яднаныя падчас вяртання незалежнасці. Ён быў галоўным арганізатарам сустрэчы польскіх біскупаў, першай канферэнцыі польскага эпіскапату. Там былі прадстаўнікі касцёльнай ерархіі з усіх падзелаў. Там былі прадстаўнікі цэлай каталіцкай Польшчы.

Рафал Латка перакананы, што без удзелу Касцёла вяртанне незалежнасці было б пад пагрозай.

-Гэты клопат пра ідэнтычнасць, клопат пра тое, каб палякі не паддаліся, нягледзячы на жыццё пад трыма акупацыйнымі рэжымамі. Касцёл запэўніваў сувязь. Ён функцыянаваў як адзіная грамадская ўстанова ў кожным з падзелаў. Як вядома, духавенства кантактавалася паміж сабою.

Арцыбіскуп Славой Лешэк Глудзь, першы кіраўнік вайсковага ардынарыяту Каталіцкага касцёлу ў Польшчы пасля падзення камунізму, адзначаў некалькі гадоў таму на хвалі Польскага радыё, што вяртанне незалежнасці не было аднаразовым працэсам. Гэта быў працэс, над якім працавалі пакаленні.

-Перш за ўсё, да Незалежнай нас вялі розныя дарогі. Найперш трэба было ўваскрасіць дух. Дух да Незалежнай, вымалены. І з гэтага, як біскуп, я павінен пачаць. Нагадаю, што ў 1919 годзе прыбывае апостальскі нунцый, устанаўліваюцца дыпламатычныя адносіны, узнікае вайсковы ардынарыят, інакш кажучы вайсковае душпастырства. Сімвалам стаў ксёндз Ігнацы Скарупка, ахвяра Незалежнай. Усё гэта стварае цэласць.

11 лістапада 1918 года гэта не ўпала з неба, адзначае ксёндз Збігнеў Кэмпа.

- Не было б гэтага дня, калі б не працяглы працэс падрыхтоўкі, калі б не цэлыя пакаленні палякаў, якія змагаліся за свабоду, калі б не тыя, хто маліўся і працаваў за Незалежнасць. У гэтай працы Касцёл культываваў польскую мову і захоўваў традыцыі. Святары былі настроены патрыятычна, яны нагадвалі пра веліч Радзімы, якая некалі была вольнай краінай. Святары будзілі нацыянальную свядомасць. Калі б гэтага не было, то ў той момант, калі склаліся спрыяльныя абставіны, мы б не былі падрыхтаваныя як нацыя і не скарысталіся б сваім шанцам.

У кожным з трох падзелаў Каталіцкі Касцёл прымаў удзел у аднаўленні польскай незалежнасці. Яго ключавая роля заключалася, перш за ўсё, у падтрыманні нацыянальнай ідэнтычнасці, якая апынулася пад пагрозаю ў выніку падзелаў.

слухайце аўдыё

ав


Больш на гэтую тэму: Багацце веры