Беларуская Служба

4 снежня ў польскім касцёле адзначаецца XXIII Дзень малітваў і матэрыяльнай дапамогі Касцёлу на Усходзе

04.12.2022 10:32
Ён праходзіць пад лозунгам «Пасланыя ў міры Хрыста».
Аўдыё
  • 4 снежня ў польскім касцёле адзначаецца XXIII Дзень малітваў і матэрыяльнай дапамогі Касцёлу на Усходзе.
    -,
Разбураная царква ў сяле Пасад-Пакроўскае, якое знаходзілася на перадавой падчас баёў пад Херсонам PAP/EPA/ROMAN PILIPEY

«У гэты дзень праходзіць збор сродкаў для Каталіцкага касцёла ў краінах Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі», – паведаміў біскуп Кшыштаф Худзё, старшыня Групы дапамогі Касцёлу на Усходзе.

-У Дзеях Апосталаў можна адшукаць шмат фрагментаў, у якіх бачна, што ў Касцёле адныя дзяліліся з іншымі. Нічога не памянялася. Запаведзь любові да Бога і бліжняга не знікла, яна ёсць да сённяшняга дня. Таму мы не можам спыніцца ў перакананні, што гэтым людзям трэба дапамагчы.

Ксёндз Лешак Крыжа, дырэктар Групы дапамогі Касцёлу на Усходзе, паведаміў, што летась было сабрана амаль 2,5 мільёна злотых, з якіх рэалізаваныя 214 просьбаў на суму больш за 2 мільёны злотых.
«Больш за 1,5 мільёна накіравана на дапамогу Украіне. Цяпер гэта падтрымка ў асноўным на тое, каб перажыць зіму», – дадаў ён:

-Чым больш мы дапаможам, каб перажыць зіму, то тым менш людзей будзе імкнуцца выехаць з Украіны. Мы стараемся даставіць печкі, каб яны трапілі туды, дзе няма электрычнасці і газу, каб людзі, якія знаходзяцца ў падвалах, маглі вытрымаць у гэтым цяжкім часе. І таксама важна забяспечыць вокны. Мы бачылі гэта і ў Кіеве, і ў Харкаве, ёсць мноства шматпавярховікаў, якія цалкам пазбаўленыя вокнаў.

Старшыня клуба польскай культуры ў Энергадары Людміла Кастушэвіч адзначыла, што дапамога з Польшчы, якая ідзе ва Украіну, надзвычайная.

-Запарожжа, Днепр, Харкаў, Херсон, Мікалаеў – дапамога патрэбна шмат дзе. Цяпер польскае консульства дало нам грошы, каб мы купілі генератары і выслалі ў Запарожжа. Дапамога касцёла, святароў і біскупаў – неверагодная. Пра дапамогу Польшчы можна казаць шмат часу. Ніводная краіна не дала столькі дапамогі, як Польшча.

У Касцёлах на Усходзе служаць 198 святароў, 387 манахаў, 320 манахінь і 40 братоў з Польшчы і свецкія валанцёры. «Дапамога Касцёлу на Усходзе» пры Канферэнцыі біскупаў Польшчы падтрымлівае таксама каталіцкія супольнасці ў Беларусі, Арменіі, Казахстане, Кіргізстане і Грузіі.

ав

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Багацце веры