Беларуская Служба

Гісторыя польскіх СМІ: 50 гадоў таму Польскае радыё перайшло на кругласутачнае вяшчанне

06.01.2023 06:01
Польскае тэлебачанне пачало перадаваць перадачы ў колеры ў 1971 годзе – на шэсць гадоў раней, чым у Савецкім Саюзе.
Аўдыё
  • Гісторыя польскіх СМІ: 50 гадоў таму Польскае радыё перайшло на кругласутачнае вяшчанне
Studio radiowe Sygnałów Dnia, 8.06. 1976
Studio radiowe "Sygnałów Dnia", 8.06. 1976Archiwum PR/Mirosław Stankiewicz

50 гадоў таму ў гісторыі Польшчы, але перш за ўсё ў гісторыі Польскага радыё і айчыннага радыёвяшчання, адбылася важная падзея. 2 студзеня 1973 года дзяржаўнае радыё перайшло на кругласутачнае вяшчанне. У тыя часы гэта быў рэвалюцыйны крок.

На кругласутачнае вяшчанне перайшлі два з трох агульнапольскіх каналаў Польскага радыё – Першы і Другі. Першы канал Польскага радыё як цяпер, так і тады, меў інфармацыйна-музычны характар. Другі канал – гэта праграма, прысвечаная высокай культуры, класічнай музыцы і культурнай публіцыстыцы. Няпоўныя суткі надалей вяшчаў Трэці канал Польскага радыё, які быў адрасаваны да маладых слухачоў.


Zespół Sygnałów dnia w 2000 roku Zespół Sygnałów dnia w 2000 roku

Кругласутачнае вяшчанне было часткай памкнення да мадэрнізацыі краіны, пачатай камандай Першага сакратара Польскай аб’яднанай рабочай партыі Эдварда Герэка.

«Мы, таварышы, павінны спяшацца. Хто не будзе паспяваць за грамадскім, навуковым, тэхнічным і цывілізацыйным развіццём, той можа назаўсёды застацца ззаду».

Для таго, каб улады ПНР маглі расказваць пра поспехі ў развіцці краіны, неабходным было развіццё дзяржаўных СМІ, у тым ліку і Польскага радыё. І таму было прынятае рашэнне аб пераходзе на кругласутачнае вяшчанне. Варта нагадаць, што Польскае тэлебачанне пачало перадаваць перадачы ў колеры ў 1971 годзе – на шэсць гадоў раней, чым у Савецкім Саюзе.


Twórcy Sygnałów dnia: (od lewej) Aleksander Tarnawski, Andrzej Jaroszewski, Sławomir Szof, Tadeusz Sznuk, Mieczysław Marciniak Twórcy Sygnałów dnia: (od lewej) Aleksander Tarnawski, Andrzej Jaroszewski, Sławomir Szof, Tadeusz Sznuk, Mieczysław Marciniak

Такім чынам, гледачы Польскага тэлебачання маглі сачыць па тэлевізары за канцэртамі Фестывалю польскай песні ў Аполі ў колеры ў 1973 годзе, калі адбылася прэм’ера папулярнай і цяпер песні «Малгоська» Марылі Радовіч.

слухайце аўдыйфайл

У 1972 годзе Дзяржаўны камітэт па пытаннях радыё і тэлебачання ўзначаліў Мацей Шчэпаньскі, які неўзабаве ад супрацоўнікаў электронных дзяржаўных СМІ атрымаў мянушку «Крывавы Мацей» за дыктатарскі стыль кіравання. Нягледзячы на тое, што яго стыль без сумневу быў дыктатарскім, то аднак менавіта Шчэпаньскі ўвёў Польскае радыё і Польскае тэлебачанне ў новую тэхнічную і праграмную эру. Менавіта ў часы яго кіравання дзяржаўныя СМІ ўвялі новыя рэдакцыйны фарматы і закупілі сучасную тэхніку. У 1973 годзе тэхнічнае аснаджэнне радыё знаходзілася на еўрапейскім узроўні.


W studiu "Sygnałów dnia". Aleksander Tarnawski (P) i realizator Wojciech Szerejko (L) W studiu "Sygnałów dnia". Aleksander Tarnawski (P) i realizator Wojciech Szerejko (L)

Калі Еўропа спявала песню Poroles, Paroles у выкананні Даліды з 1973 года, на Польскім радыё адбылася іншая важная падзея.

слухайце аўдыйфайл

1 лютага 1973 года ў эфіры Першага каналу Польскага радыё ўпершыню ў прамым эфіры можна было пачуць перадачу Sygnały Dnia («Сігналы дня»). Гэтая музычна-інфармацыйная перадача, якая выходзіла і выходзіць па сённяшні дзень у эфір з 06:00 да 09:00 раніцы, хутка набыла кола сваіх прыхільнікаў, з часам стаўшы найбольш папулярнай і прэстыжнай перадачай Польскага радыё.


Zespół Sygnałów dnia w 1998 roku Zespół Sygnałów dnia w 1998 roku

Пад пазыўныя «Сігналаў дня» прачыналася ўся Польшча. У мінулыя часы «Сігналы дня» слухала амаль што ўся краіна.

Валеры Саўко

фота: архіўныя здымкі Польскага радыё

Больш на гэтую тэму: Машына часу