Беларуская Служба

У Гродне пачынаецца суд над Анджэем Пачобутам

16.01.2023 09:45
Падставаў да аптымізму няма, кажуць беларускія актывісты.
Анджэй Пачобут сацсеткі

У Гродне пачынаецца суд над членам СПБ і журналістам Анджэем Пачобутам. Беларускія ўлады ставяцца да справы Пачобута як да паказухі, ацаніў у інтэрв'ю PAP намеснік старшыні, ліквідаванага рэжымам незалежнага абʼяднання журналістаў БАЖ Барыс Гарэцкі. Паводле яго, справа Анджэя Пачобута несумненна будзе выкарыстоўвацца ў прапагандысцкіх мэтах, але гэта не азначае, што працэс будзе адкрыты.

«На першым паседжанні суд можа вырашыць, што працэс будзе праходзіць у закрытым рэжыме. Распачата вытворчасць па арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне варожасці) часцей за ўсё праходзіць менавіта ў такім выглядзе», – адзначае Гарэцкі.

Максімальнае пакаранне, прадугледжанае гэтым артыкулам – 12 гадоў пазбаўлення волі. Пачобута таксама абвінавачвалі, у тым ліку ў закліках да ўвядзення санкцый супраць Беларусі і дзеяннях, якія наносяць шкоду бяспецы дзяржавы. Па гэтым артыкуле максімальнае пакаранне таксама складае 12 гадоў. Анджэй Пачобут знаходзіцца пад вартай з 25 сакавіка 2021 года. У кастрычніку 2022 года беларускія ўлады ўнеслі яго «спіс тэрарыстаў».

У сваю чаргу віцэ-старшыня Саюза палякаў у Беларусі Марэк Занеўскі ў інтэрвʼю PAP падкрэсліў, што ўсе, у тым ліку і Пачобут, «ужо стаміліся чакаючы пачатку суда», які ўжо двойчы пераносіўся. Першапачаткова ён павінен быў пачацца 28 лістапада, затым – 9 студзеня, а канчаткова яго прызначылі на 16 студзеня.

«Усе (палітычныя – рэд.) судовыя працэсы ў Беларусі заканчваюцца аднолькава. Людзі атрымліваюць вялізныя прысуды, гады зняволення і калоніі. На жаль, гэта не выглядае аптымістычна», – кажа Занеўскі.

Ён падкрэсліў, што пакуль не было прэцэдэнту, каб суд некага апраўдаў або адхіліў абвінавачанні пракурора. «Як правіла, суды пагаджаюцца на тое, што прапаноўвае пракуратура, часам нават выносяць большыя меры пакарання, чым патрабуе пракурор», – дадаў віцэ-старшыня Саюза палякаў у Беларусі.

Частка сем'яў беларускіх палітвязняў лічыць, што Захад павінен пачаць перамовы з Лукашэнкам

12.01.2023 09:50
Пад зваротам да заходніх палітыкаў падпісаліся больш за 40 семʼяў цяперашніх і былых палітвязняў у Беларусі.