Беларуская Служба

У Польшчы ідзе падрыхтоўка да адкрыцця новага факультэту «Атамная энергетыка»

02.02.2023 16:56
Рэктар Варшаўскага тэхналагічнага ўніверсітэту праф. Кшыштаф Зарэмба падкрэсліў, што атамная энергетыка – гэта прафесія будучыні.
Politechnika Warszawska; zdjęcie ilustracyjne
Politechnika Warszawska; zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Stepniak

Як адзначыў міністр адукацыі і навукі Пшэмыслаў Чарнэк, атамная энергетыка – гэта энергетыка блізкай будучыні. «Свет навукі павінен ісці насустрач бізнесу», казаў ён.

Рэктар Варшаўскага тэхналагічнага ўніверсітэту праф. Кшыштаф Зарэмба падкрэсліў, што атамная энергетыка – гэта прафесія будучыні.

- Мы ўваходзім у перыяд вельмі дынамічнай энергетычнай трансфармацыі. Патрэбныя энергетыкі, не толькі атамшчыкі. Мы таксама рыхтуем энергетыкаў, якія займаюцца вадароднымі тэхналогіямі, ветракамі, фотаэлектрыкай. Усё гэта вельмі дынамічна развіваецца, і таму будзе расці патрэба ў інжынерах у гэтай галіне.

У Польшчы рыхтуюцца да стварэння новага факультэту «Атамная энергетыка» як мінімум у 6 тэхнічных універсітэтах краіны – у Варшаве, Вроцлаве, Познані, Гданьску, і ў двух політэхнічных універсітэтах Кракава.

Адзначым, што Польшча плануе будаваць тры атамныя электрастанцыі.

IAR/яс