Беларуская Служба

Вы не здагадаецеся, якія месцы найбольш цікавыя археолагам

02.02.2023 17:45
Зараз на плошчы Пілсудскага ў цэнтры горада, дзе раней стаяў і будзе стаяць палац, вядуцца археалагічныя і кансервацыйныя работы.
Okolice Grobu Nieznanego Żołnierza w Warszawie, gdzie zostanie odbudowany pałac Saski.
Okolice Grobu Nieznanego Żołnierza w Warszawie, gdzie zostanie odbudowany pałac Saski.PAP/Tomasz Gzell

У Варшаве ідзе падрыхтоўка да адбудовы Саксонскага палацу, узарванага немцамі ў 1944 годзе.

Зараз на плошчы Пілсудскага ў цэнтры горада, дзе раней стаяў і будзе стаяць палац, вядуцца археалагічныя і кансервацыйныя работы.

Вы не здагадаецеся, якія месцы найбольш цікавыя для археолагаў. Пра іх распавядае навуковы каардынатар работ Марыя Вардзіньска:

– Месца, дзе здабываецца найбольшая колькасць археалагічных аб’ектаў – гэта калодзежы і прыбіральні. Вельмі часта, калі калодзеж перастаў выконваць сваю ролю, ён ператвараўся ў сметніцу. А прыбіральні? – Часам карыстальнікі губілі там свае рэчы. І менавіта ў Саксоньскім палацы, на месцы былой прыбіральні, быў знойдзены залаты пярсцёнак з алмазам.

Агулам падчас археалагічных работ на месцы Саксоньскага палаца было знойдзена каля 46 тысяч артэфактаў, у тым ліку манеты, упрыгожанні, медальёны і посудю

У пачатку XVIII стагоддзя маёмасць набыў польскі кароль Аўгуст ІІ Моцны, які хацеў ператварыць палац у каралеўскую рэзідэнцыю на ўзор Версаля.

У ХХ стагоддзі ў Саксоньскім палацы размяшчаўся генеральны штаб Войска Польскага, у будынку была таксама кватэра, дзе некаторы час жыў маршал Юзэф Пілсудскі.

Саксонскі палац у Варшаве прастаяў амаль 300 гадоў да 1944 года, пакуль яго не ўзарвалі нямецкія войскі. Захаваўся толькі фрагмент цэнтральных аркад, дзе 1 лістапада 1925 г. былі пахаваныя астанкі Невядомага салдата, а пасля вайны помнік быў адноўлены ў выглядзе вечнай руіны.

Рэканструяваны Саксоньскі палац плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2030 годзе.

PAP/яс