Беларуская Служба

Захад папярэджвае пра тэракты ў Стамбуле. Турцыя: гэта шкодзіць нашаму турызму

03.02.2023 12:03
Улады Турцыі абураныя паводзінамі заходніх краін, якія зачынілі свае консульствы ў Стамбуле з-за страху нападаў. Яны расцэньваюць гэта як дзеянні, якія наносяць шкоду рэпутацыі краіны і яе турызму.
Turcja.
Turcja.Pixabay/Şinasi Müldür

Турцыя выклікала ў чацвер амбасадараў дзевяці заходніх краін, каб крытыкаваць іх рашэнні аб часовым закрыцці дыпламатычных прадстаўніцтваў і вынясенні папярэджанняў аб бяспецы пасля інцыдэнтаў з актам спальвання Карана ў Еўропе.

Сярод іх прадстаўнікі ЗША, Германіі, Францыі, Нідэрландаў, Італіі, Швейцарыі і Вялікабрытаніі. Гэтыя краіны часова закрылі свае прадстаўніцтвы, спасылаючыся на меркаванні бяспекі.

У панядзелак амбасада ЗША папярэдзіла аб магчымых нападах на цэрквы, сінагогі, дыпламатычныя місіі і месцы, якія наведваюць турысты ў Стамбуле. Пра падобную рызыку таксама паведаміла амбасада Германіі, а МЗС Вялікабрытаніі абнавіла паведамленне для падарожнікаў у Турцыю. У ім гаворыцца, што грамадзяне з заходніх краін могуць стаць мішэнню ў гарадах.

Заходнія краіны асцерагаюцца нападаў у адказ на публічнае спаленне Карана ў шэрагу еўрапейскіх краін. У Швецыі Каран спаліў ультраправы дацкі палітык Расмус Палудан. Гэта яго пратэст супраць таго, што Турцыя блакуе ўступленне Швецыі ў NATO. Еўрапейскія краіны асудзілі інцыдэнт, але некаторыя кажуць, што не могуць нічога зрабіць, бо ёсць палітыка свабоды выказвання.

Міністр унутраных спраў Турцыі Сулейман Сойлу напісаў у твітары, што такім чынам заходнія дзяржавы вядуць супраць Турцыі «новую псіхалагічную вайну». Ён абвінаваціў краіны, якія закрылі свае консульствы, у тым, што яны спрабуюць знішчыць турэцкі турызм, які толькі аднавіўся пасля крызісу, выкліканага пандэміяй каранавіруса.

Адначасовыя дзеянні некалькіх краін у МЗС Турцыі лічаць непрапарцыйнымі сітуацыі і супярэчаць здароваму сэнсу. У той жа час у нядзелю МЗС абвясціла, што «пасля злых дзеянняў супраць нашай святой кнігі» падвышаны ўзровень трывогі ў краіне да найвышэйшага ўзроўню, і падкрэсліла, што бяспека замежных аб'ектаў забяспечана.

Са студзеня да канца кастрычніка 2022 года Турцыя прыняла 1,1 мільёна польскіх турыстаў, паведаміў Умут Аксунгур, саветнік па культуры і інфармацыі амбасады Турцыі. Гэта на 64 працэнты больш, чым у 2021 годзе, і на 29,5 працэнта больш, чым у 2019 годзе.

Міністэрства замежных спраў Польшчы яшчэ не абнавіла старое паведамленне аб паездках у Турцыю, але ў ім можна прачытаць, між іншым, што «Турцыя зʼяўляецца краінай, у якой ёсць пагроза тэрарызму. У мінулым былі напады нават у Стамбуле і Анкара. Будзьце асцярожныя, асабліва ў месцах, якія могуць стаць абʼектам нападу (турыстычныя славутасці, начныя клубы, грамадскія будынкі, месцы збору і дэманстрацый)», паведамляе  Rzeczpospolita.

вх