Беларуская Служба

Ці карысна для прыроды падкормліваць дзікую жывёлу?

10.02.2023 15:05
11 лютага адзначаецца Дзень падкормлівання лясной жывёлы.
Аўдыё
  • Ці карысна для прыроды падкормліваць дзікую жывёлу?
.
.JerzyGorecki/pixabay.com/CC0

Гэта добрая нагода паразважаць над тым, якую дапамогу мы можам аказаць дзікай жывёле і ці патрэбная ім такая дапамога наогул.

Леснікі згодна падкрэсліваюць, што халодная і снежная зіма – цяжкі час для дзікай жывёлы. Тоўсты пласт снегу і лёду ўскладняюць доступ да натуральнай ежы і вады. У такіх сітуацыях чалавек можа прыйсці на дапамогу, але важна, каб гэтая дапамога была аказана правільна. Між тым сёлетняя зіма адна з самых цёплых за ўсю гісторыю вымярэнняў, як і зімы апошніх гадоў. Таму час, калі лясніцтвы падкормліваюць дзікую жывёліну, рэзка скарачаецца.

Калі гаворка пра падкормку ў лясах, то часцей за ўсё гаворка ідзе пра рагатую жывёлу, расказвае Войцех Кужэя з лясніцтва Наваёва:

-Лясніцтва пастаўляе ў лясы сена ў кармушкі, а таксама соль. У адмысловых драўляных жалабах соль перамешваецца з зямлёй, каб паставіць аленям і казулям мікра і макраэлементы. Штогод мы закупляем каля трох тон солі. Мы загатоўваем сухое сена, не сілас. Прыкладна 20 цюкоў у сезон. Вага аднаго цюка – прыкладна 500 кг. Корм ці то для птушак, ці то для казуль трэба выкладваць толькі ў выпадку моцных ападкаў снегу і вялікага снежнага покрыва. Калі б алень быў навучаны, што ў кармушцы заўсёды ёсць корм, то ён страціў бы інстынкт пошуку ежы. Важна памятаць, што падкормліваць можна толькі ў цяжкіх умовах надвор’я, а калі мы ўсё ж пачнем карміць птушак ці аленяў, то неабходна гэта рабіць да першай адлігі. Соль важная для самак, якія ў гэтую пару году цяжарныя. Пад канец траўня народзяцца малыя. Таму ў зімовы перыяд макра і мікраэлементы ім вельмі патрэбныя.

Падкормка абавязкова павінны адбывацца кормам, які выступае ў прыродзе. Гэта не могуць быць бутэрброды, булкі, хлеб. Вядома, што амаль усе кормяць птушак хлебам, што не дазволена. Птушкі хварэюць страўнікавых ацыдозам, з-за чаго могуць нават памерці.

Акрамя леснікоў, падкормкай часта займаюцца паляўнічыя. Такія паводзіны выклікаюць у навукоўцаў сумненні. З аднаго боку, прамыя наступствы кармлення выглядаюць станоўчымі: жывёлы павялічваюць сваю папуляцыю на дадзенай тэрыторыі. З іншага боку, мы толькі пачынаем разумець больш далёка ідучыя наступствы такіх моцных умяшанняў у складаную экасістэму.

Эколаг з WWF Polska Дарыюш Гаткоўскі ўвогуле не рэкамендуе падкормліваць лясную жывёлу. Па-першае, яна павінна спраўляцца сама. Па-другое, у прыродзе павінна быць натуральная селекцыя.

-Жывёла ў прыродзе сама ў стане справіцца. Падкормліванне ўяўляе сабой пагрозы. Жывёла збіраецца ў адным месцы і ёсць значна большая пагроза распаўсюду хваробаў. Напрыклад, падкормліванне дзікоў бульбай ці буракамі прыцягвае дзікоў у адно месца. Хворыя адзінкі пераносяць вірусы на здаровых, у выніку паяўляецца сур’ёзная праблема. Такая дапамога можа нават шкодзіць жывёле. Трэба памятаць не толькі пра разношванне хвароб. Калі мы пакідаем корм, то ён можа згніць, што для жывёлы таксама шкодна. Мы лічым, што нельга прызвычайваць жывёлу да кармушак, да месцаў, дзе высыпаюць кармавыя культуры. Гэтая жывёла павінна сама спраўляцца ў прыродзе.

Даследчыкі з Эстоніі даказалі, што дзікі, якія харчуюцца кормам, які дае чалавек, часцей хварэюць паразітарнымі інфекцыямі. Акрамя таго, паблізу месцаў кармлення выяўлены павышаны ўзровень забруджвання глебы яйкамі гэтых паразітаў. Да аналагічных высноў прыйшлі навукоўцы іншых краін, у т.л з Іспаніі, дзе былі выяўленыя больш частыя інфекцыі кішачнымі паразітамі.

У польскіх Карпатах пасля вывучэння праблемы звярнулі ўвагу на яшчэ адзін аспект. У выніку павялічанай шчыльнасці аленевых у раёнах, дзе ёсць кармушкі, перабудоўваецца расліннасць лесу. Аленевыя з’ядаюць тыповыя для іх расліны ў беспрэцэдэнтных маштабах.

Эколагі бачаць больш негатыву, чым пазітыву ў падкормцы дзікай жывёлы. Дык навошта падкормліваць у такіх вялікіх маштабах, нягледзячы на тое, што гэта мае негатыўныя наступствы? Адказ, хутчэй за ўсё, знаходзіцца ў інтарэсах паляўнічых.

ав

слухайце аўдыё


Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце