«Перанос запланаванага ўступлення ў сілу пастановы аб пʼяных кіроўцах з 14 снежня 2023 года на 14 сакавіка 2024 года – не адзіныя змены, якія Мінюст мае намер унесці ў перыяд vacatio legis. Хоць строгія нормы па форме канфіскацыі транспартных сродкаў у п’яных кіроўцаў уступіць у сілу пазней, усё гэта сведчыць пра тое, што яны будуць прымяняцца больш рацыянальна» – піша Dziennik Gazeta Prawna.
Цяперашняя рэдакцыя паправак у Крымінальна-выканаўчы кодэкс прадугледжвае, што канфіскацыя транспартнага сродку будзе прымяняцца да нецвярозых кіроўцаў з утрыманнем алкаголю ў крыві не менш за 1,5 праміле (0,75 мг/дм3 у выдыханым паветры). «Цяпер, калі нецвярозы кіроўца здзейсніў бы аварыю, ён страціць машыну нават крыху перавысіўшы 0,5 праміле», – адзначае выданне.
Намеснік міністра юстыцыі Марцін Вархол, які адказвае за рэформу крымінальнага кодэксу падкрэслівае, што міністэрства атрымала шмат заўваг на гэты конт. «Паўторна разгледзеўшы гэту праблему, мы вырашылі, што трэба ўвесці пэўную градацыю. Такім чынам, канфіскацыя транспартнага сродку будзе прымяняцца да вінаватых у ДТЗ, у якіх у крыві будзе не менш за 1 праміле алкаголю», – падкрэсліў Марцін Вархол.
Dziennik Gazeta Prawna / вх