Патрыярх Варфаламей заявіў, што Руская царква нясе суадказнасць за агрэсію супраць Украіны, піша Rzeczpospolita.
— Кіраўнікі Царквы і Расійскай дзяржавы супрацоўнічалі ў злачыннай агрэсіі і падзяляюць адказнасць за ўчыненыя злачынствы, у прыватнасці за шакавальнае выкраданне ўкраінскіх дзяцей, — сказаў духоўны лідар сусветнага праваслаўя, выступаючы на канферэнцыі ў Вільні.
83-гадовы Патрыярх Канстанцінопальскі таксама сказаў, што Крэмль «выкарыстоўвае Царкву як інструмент у дасягненні сваіх мэтаў». Але гэта не здымае адказнасці з кіраўнікоў РПЦ. – Наш дыялог павінен быць сканцэнтраваны на шляхах процідзеяння і нейтралізацыі магчымасці падрыву Маскоўскім Патрыярхатам (праваслаўнай) еднасці і тэалагічнага абгрунтавання злачыннай дзейнасці, – дадаў ён.
Пасля пачатку вайны маскоўскі патрыярх Кірыл шмат выступаў на публіцы ў падтрымку дзеянняў расійскай арміі. – Расія ні на каго не нападала, – сказаў ён, між іншым, ускладаючы віну за «распальванне канфлікту» на Захад. Ён таксама заклікаў да малітвы за «ўладу і воінаў».
Калі Міжнародны крымінальны суд выдаў пастанову аб арышце расійскага прэзідэнта менавіта за дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей у Расію, такі ж загад быў выдадзены для расійскай упаўнаважанай па правах дзіцяці Марыі Львовай-Бяловай. Да пачатку палітычнай кар'еры яны была актывісткай праваслаўных царкоўных арганізацый. Пасля пачатку вайны яна адказвала за стварэнне і рэалізацыю праграмы дэпартацыі дзяцей. Магчыма, Патрыярх Варфаламей меў на ўвазе Львову-Бялову, калі казаў пра суадказнасць Праваслаўнай царквы за дэпартацыю дзяцей, піша Rzeczpospolita.
Вельмі рэзкія заявы Канстанцінопальскага Патрыярха прывядуць да кіпення ўжо існуючага канфлікту паміж двума цэнтрамі праваслаўя. У 2019 годзе Варфаламей прызнаў аўтакефалію (незалежнасць) Украінскай Праваслаўнай царквы, супраць чаго рэзка супраціўлялася Масква (як духоўныя, так і свецкія ўлады). У адказ Маскоўскі Патрыярхат «разарваў эўхарыстычную сувязь» з Канстанцінопалем, напр. перастаўшы ўспамінаць Варфаламея падчас набажэнстваў, але таксама перапыніўшы ўсякае супрацоўніцтва з патрыярхам. Адначасова Руская Праваслаўная царква пачала сваю экспансію ў афрыканскіх краінах, епіскапаты якіх прызналі ўладу Канстанцінопаля, і абвясціла аб сваёй экспансіі ў Турцыю.
Варфаламей не адмовіўся ад свайго рашэння, і цяпер іншыя фармальна падпарадкаваныя Маскве праваслаўныя цэрквы пачынаюць дыстанцыявацца ад яе і патрабаваць аўтакефаліі. З такой просьбай выступіла Латвійская Праваслаўная царква.
Падчас візіту ў Вільню Канстанцінопальскі Патрыярх выказаў меркаванне, што можа пагадзіцца на стварэнне ў Літве экзархата (адміністрацыйнай адзінкі праваслаўнай царквы) пад сваім кіраўніцтвам. У цяперашні час Касцёл у Літве прызнае вяршэнства Масквы, хоць знаходзіцца ў моцным канфлікце з мясцовым патрыярхатам з-за вайны — Літоўская царква яе рашуча асуджае.
ав/Rzeczpospolita