Беларуская Служба

Андрэй Янушкевіч: Метад прызнання кніг экстрэмісцкімі - бясплодны

29.03.2023 14:29
Дзейнасць выдавецтва «Янушкевіч» перанесеная ў Польшчу
Аўдыё
  • Андрэй Янушкевіч паспяхова займаўся выдавецкай дзейнасцю ў Беларусі з 2014 году.
Андрэй Янушкевічфота: Яраслаў Іванюк/radyjo.net

Андрэй Янушкевіч паспяхова займаўся выдавецкай дзейнасцю ў Беларусі з 2014 году. За гэты час ён выдаў больш за 150 кніг. Гэта і мастацкая, і гістарычная навуковая, і дзіцячая беларуская літаратура, а таксама пераклады сусветнай літаратуры на беларускую мову.

Аднак у сувязі з пераследам выдавец быў вымушаны пераехаць у Польшчу. Тут таксама ён аднавіў дзейнасць выдавецтва «Янушкевіч», якое ў Польшчы пачало афіцыйна працаваць 20 студзеня.

слухайце аўдыё