Беларуская Служба

Эмігрантка: Сілавікі нас папярэдзілі, што наступным разам «суткамі» яны не абмяжуюцца

08.05.2023 15:05
Апроч творчасці  - спеву -  дзяўчына працавала ў сацыяльным цэнтры, дапамагаючы маладзёнам з цяжкімі ментальнымі разрадамі. Як жыццё тысяч беларусаў, яе долю цалкам перакруціў год 2020 год.
Аўдыё
  • Ксенія Аўчарэнка мела актыўнае і цікава жыццё ў Беларусі.
Białoruś: przeprowadzono obławę na opozycjonistów w Dzierżyńsku
Białoruś: przeprowadzono obławę na opozycjonistów w DzierżyńskuMichele Ursi / Shutterstock

Беларуская служба Польскага радыё працягвае цыкл гісторый адаптацыі беларусаў, якія былі вымушаныя насуперак сваёй волі пакінуць Беларусь. Нашы героі распавядаюць сваю гісторыю ўладкавання ў Польшчы.

Ксенія Аўчарэнка мела актыўнае і цікава жыццё ў Беларусі. Апроч творчасці  - спеву -  дзяўчына працавала ў сацыяльным цэнтры, дапамагаючы маладзёнам з цяжкімі ментальнымі разрадамі. Як жыццё тысяч беларусаў, яе долю цалкам перакруціў год 2020 год:

-Я не была актыўным удзельнікам пратэстаў, некалькі разоў прымала ўдзел у дваравых пасядзелках, якія арганізоўваў мой муж. Яго затрымалі, былі вобшукі. Сілавікі нас папярэдзілі, што гэта толькі пачатак і ў будучыні ён суткамі яны не абмяжуюцца. Пасля гэтага мы вырашылі пакінуць Беларусь і накіраваліся ва Украіну, у майго мужа там жывуць родныя. Быў 2021 год і мы адчувалі, што там заставацца таксама небяспечна. Неяк прадбачылі надыход вялікага гора – вайны. Зрабілі візу і пераехалі ў Польшчу. (...)

А гісторыю адаптацыі Ксеніі Аўчарэнкі ды яе сям’і ў Польшчы слухайце ў далучаным гукавым файле!

эж


Сацыёлаг Генадзь Коршунаў: 2020 год нарадзіў беларускую дыяспару, вылучыўшы яе з агульнай постсавецкай

20.03.2023 14:21
У размове з Беларускай службай Польскага Радыё былы дырэктар Інстытуту сацыялогіі НАН Беларусі Генадзь Коршунаў спрабаваў сістэматызаваць веды пра беларускіх мігрантаў.

Артур Міхальскі: У Беларусі час смутку і пакуты, час рэпрэсій супраць усіх, хто прагне свабоды, у тым ліку, супраць польскай меншасці

02.05.2023 16:53
Амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі павіншаваў палякаў, якія жывуць у Беларусі, з Днём сцяга і Днём польскай дыяспары і палякаў замежжа.