Беларуская Служба

У Варшаве стартуе навукова-даследчы праект па здароўі пенсіянераў PRO-SENIOR 65+

11.05.2023 13:32
Праект ставіць на мэце вызначэнне патрэбаў па ахове здароўя і фактараў, якія звязаныя са здаровым старэннем папуляцыі польскіх пенсіянераў.
   .      PRO-SENIOR 65+
У шпіталі імя праф. Арлоўскага ў Варшаве стартуе праект PRO-SENIOR 65+ https://szpital-orlowskiego.pl/

У Варшаве стартуе навукова-даследчы праект для пенсіянераў Про-Старэйшы 65+ (PRO-SENIOR 65+). Праект прадугледжвае комплекснае даследаванне здароўя сталых людзей у Польшчы старэйшых за 65 гадоў. Абследаванні будуць праводзіцца ў аддзяленні ўнутраных хвароб Шпіталя імя праф. Арлоўскага ў Варшаве.
Загадчык клінікі прафесар Пётр Янкоўскі падкрэсліў, што пажылых людзей будуць усебакова абследаваць, а потым сачыць за іх здароўем:

- Праект ставіць на мэце вызначэнне патрэбаў па ахове здароўя і фактараў, якія звязаныя са здаровым старэннем папуляцыі польскіх пенсіянераў. Мы запрашаем асоб, якім больш за 65 гадоў прыняць удзел у праекце. Правяраем як працуе сардэчна-сасудзістая сістэма, які абмен рэчываў, касцёва -сустаўная сістэма, абмен вугляводаў, ліпідны і кальцыева-фасфатны баланс, таксама правяраем як працуе цэнтральная нервовая сістэма.

Амбасадарам праекту з'яўляецца 89-гадовы Пётр Дудэк, які пабіў рэкорд Гінэса ў Гдыні і зʼяўляецца найстарэйшым віндсэрфэрам у свеце. Ён распавёў журналістам, што пабіў рэкорд выпадкова, падчас запісу рэпартажу для аднаго з тэлеканалаў:

- Карэспандэнт папрасіў мяне выйсці на ваду. У першую хвіліну я адмовіўся, бо ж зімой ніхто не плавае, але я трошкі падумаў, і пайшоў. Аказалася, што гэта не так складана і я адразу гэта падаў на залік у рэкорд Гінэса.

Заяўкі пажылых людзей ва ўзросце больш за 65 гадоў будуць прымацца ў шпіталі імя праф. Арлоўскага (Szpital Kliniczny im. prof. W. Orłowskiego CMKP w Warszawie) ў Варшаве пасля 15 мая.

Тэлефон: 22 584 11 47 і электронны адрас, па якім таксама прымаюцца заяўкі: interna@szpital-orlowskiego.pl.

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка