Беларуская Служба

BEROC: За апошнія два гады толькі ў Польшчу выехала ад 97 тысяч да 111,5 тыс. грамадзян Беларусі

18.05.2023 15:46
Гэтая міграцыя супастаўная з колькасцю жыхароў горада Баранавічы ці Аршанскага раёна.
Аўдыё
  • Гэтая міграцыя супастаўная з колькасцю жыхароў горада Баранавічы ці Аршанскага раёна.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: StelaDi/pixabay.com/CC0 Public Domain

Эксперты даследчыцкага цэнтру падлічылі колькасць грамадзян Беларусі, якія выехалі ў краіны ЕС за апошнія два гады. Беларусы знаходзяцца на трэцім месцы ў ЕС па колькасці атрыманых дазволаў на пражыванне, паводле дадзены за 2021 год. На першым месцы — грамадзяне Украіны, на другім — Марока.

Эксперты даследчыцкага цэнтру BEROC паспрабавалі ацаніць колькасць беларусаў, якія з'ехалі ў краіны Еўрасаюзу за 2021-2022 гг. на працяглы час. Для разліку выкарыстоўваліся даступныя дадзеныя па міграцыі. Колькасць мігрантаў з Беларусі ў краіны ЕС у 2021-2022 гг. можна ацаніць толькі прыкладна, у пэўным калідоры значэнняў паміж выдадзенымі ВНЖ, колькасцю выдадзеных нацыянальных віз, першасных дазволаў, а таксама спецыфічнымі для асобных краін паказчыкамі.

Такім чынам, Анастасія Лузгіна, старэйшы навуковы супрацоўнік BEROC, паведаміла, што, паводле падлікаў, за два гады ў Польшчу выехала ад 97 тысяч да 111,5 тыс. грамадзян Беларусі.

За два гады ў Польшчу выехала ад 97 тысяч да 111,5 тыс. грамадзян Беларусі

На пачатак 2023 года ў Польшчы жылі 65 тыс. грамадзян Беларусі са статусам, неабходным для сталага знаходжання на тэрыторыі краіны. У 2022 годзе яшчэ амаль 70 тыс. падалі заявы для яго атрымання.

Дэмаграфічны зрэз беларускіх мігрантаў у Польшчы.

Лузгіна таксама звярнула ўвагу на змяніўся від міграцыі ў Польшчу з Беларусі. Абапіраючыся на колькасці і віды дазволаў на жыхарства, эксперты прыйшлі да высновы, што да 2021 года ў Польшчу ехалі на сталае пражыванне людзі з польскімі каранямі, «картаю паляка». Таксама была характэрная працоўная міграцыя. З 2021 года назіраецца істотны рост выдачы дазволаў на жыхарства, у тым ліку часовых. А таксама выдачы дакументаў па дадатковай абароне, што сведчыць пра характар палітычнай міграцыі.

Агулам асноўнымі краінамі ў ЕС, якія цягам апошніх двух гадоў прымалі ў сябе грамадзян Беларусі, былі Польшча і Літва.

Агулам асноўнымі краінамі ў ЕС, якія цягам апошніх двух гадоў прымалі ў сябе грамадзян Беларусі, былі Польшча і Літва.

Усяго на пачатак 2023 года ў Літве празывае 48 800 чалавек грамадзян Беларусі. Але ў гэтай лічбе могуць улічвацца і тыя, хто прыехаў па працоўнай візе і пасля яе заканчэння вярнуцца ў Беларусь.

Агулам грамадзяне Беларусі знаходзяцца на трэцім месцы ў ЕС па колькасці атрыманых дазволаў на пражыванне, па выніках 2021 года (на першым месцы грамадзяне Украіны, на другім — Марока). Але, калі лічыць па колькасці атрыманых дазволаў на 100 тысяч насельніцтва, то беларусы знаходзяцца на другім месцы.

Асноўнымі нагодамі для пераезду сталі пагаршэнне палітычнай абстаноўкі, страх магчымага вайсковага ўступлення Беларусі ў вайну і прызыву мужчын у войска, сітуацыя ў эканоміцы, санкцыі ды інш.

Разам з тым, паводле дадзеных афіцыйнай статыстыкі, колькасць беларускіх грамадзян, якія выехалі для працаўладкавання за мяжу ў 2022 г. склала 5 590 чалавек. У дадзеным выпадку ўлічылі толькі тых грамадзян краіны, якія заключылі працоўны кантракт для працы за мяжой пры падтрымцы юрыдычных асоб і ІП, якія аказваюць паслугі па працаўладкаванні. На рынку працы чысты адток работнікаў ІТ-сектару склаў 17 226 чалавек.

«У 2021 і 2022 гг. у Беларусі назіралася ўстойлівае скарачэнне ўзроўню занятасці пры адначасовым зніжэнні і без таго невысокага ўзроўню беспрацоўя», — адзначыла Лузгіна.


Колькасць людзей, заняты у эканоміцы Беларусі.
Колькасць людзей, занятых у эканоміцы Беларусі.

Анастасія Лузгіна таксама звяртае ўвагу, што з Беларусі за апошнія два гады выязджалі найперш маладыя спецыялісты, бацькі з дзецьмі, студэнты.

«Гэтая міграцыя супастаўная з колькасцю жыхароў горада Баранавічы ці цэлага Аршанскага раёна», — гаворыць Лузгіна. І гэта трагічныя лічбы для Беларусі, бо працэс міграцыі наслойваецца на кепскую дэмаграфічную сітуацыю (нізкая нараджальнасць).

«У любой эканоміцы людзі — гэта рэсурс, і калі ён змяншаецца, то змяняюцца магчымасці для росту. Таксама паступленні ў бюджэт змяншаюцца, падаткі. У Беларусі і так праблема са старэннем насельніцтва. І ёсць пытанне, ці працуючыя змогуць забяспечваць пенсіянераў. Тым больш я адзначыла, што з’язджаюць маладыя людзі, спецыялісты», — рэзюмуе Анастасія Лузгіна, старэйшы навуковы супрацоўнік BEROC.

вх