Беларуская Служба

Міністэрства па пытаннях сям'і мяняе правілы аб абароне інфарматараў пра злоўжыванні ў дзяржаўных органах

29.05.2023 17:12
Інфарматар павінен падпісаць заяву пад адказнасць за фальшывыя паказанні.
 .
Ілюстрацыйнае фота.wavebreakmedia/shutterstock.com

Чалавек, які хоча скарыстацца абаронай пасля паведамлення аб парушэннях, напрыклад, у працы дзяржаўнай установы, павінен спачатку пераканаць дзяржаўную ўстанову, што ён гаворыць праўду, і атрымаць адпаведную даведку, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.

На сайце Цэнтра ўрадавага заканадаўства апублікаваныя дзве новыя рэдакцыі законапраекта аб абароне асоб, якія заяўляюць аб парушэннях заканадаўства.

Міністэрства сямʼі і сацыяльнай палітыкі, аўтар новаўвядзенняў, прапануе сурʼёзныя змены па абароне інфарматараў.

Інфарматар павінен падпісаць заяву пад адказнасць за фальшывыя паказанні, і пра тое што ў той момант, калі ён падаваў інфармацыю, яна была праўдзівай. Адвакат Бэата Баран-Вэсалоўска адзначае, што гэта падрывае асновы права Еўрасаюза пра інфарматараў, у якім закладзена добрасумленнасць інфарматара.

- Калі чалавеку будзе пагражаць крымінальная адказнасць, то наўрад, ці ён захоча паведамляць аб парушэннях права ў дзяржаўных установах, кажа адвакат.

У выпакду, калі дзяржаўны орган вырашыць, што інфарматар не даказаў дастаткова сапраўднасці паведамлення, то можа адказаць у выдачы даведкі.

- Гэта сведчанне таго, што заканадаўца не хоча, каб дзяржаўныя органы атрымлівалі такія паведамленні, каментуе адвакат Барташ Таманэк.

яс