Беларуская Служба

Іншага такога няма ў свеце… Прадаецца драўляны Citroen 2CV

01.06.2023 13:37
Неўзабаве драўляны аўтамабіль паступіць на аўкцыён у Францыі.
       .
Неўзабаве драўляны аўтамабіль паступіць на аўкцыён у Францыі.https://wideo.pap.pl/videos/68036/

Гэта мадэль добра вядомая па французскаму кінематографу па сцэне пагоні ў фільме «Жандар з Сен-Трапэ». Драўляны экзэмпляр прадаецца за 150-200 тыс. еўра.

Унікальны аўтамабіль зрабіў аматар мадэлі 2CV французскі цясляр Мішэль Робіяр.

Неўзабаве драўляны аўтамабіль паступіць на аўкцыён у Францыі.

Серыйная вытворчасць 2CV пачалася ў 1949 годзе, а прататып быў зроблены яшчэ да Другой сусветнай вайны.Танны ў вытворчасці і эканамічны ў выкарыстанні. Да канца вытворчасці Citroen'a 2CV у 1990 годзе было выпушчана каля 4 мільёнаў адзінак у розных версіях.

Ідэя драўлянага Citroen 2CV нарадзілася на Зʼездзе аматараў гэтай мадэлі ў 2011 годзе, расказаў цясляр Мішэль Робіяр.

– Я прысвяціў не ўсё жыццё, толькі 5 гадоў – 5 тысяч гадзін працоўнага часу. Я быў настойлівы. Праца пачалася ў 2011 годзе, машыну мы паказалі публіцы 23 верасня 2017 года. Сёння мы заканчваем на высокай ноце.

Унікальны аўтамабіль зрабіў аматар мадэлі 2CV французскі цясляр Мішэль Робіяр. Унікальны аўтамабіль зрабіў аматар мадэлі 2CV французскі цясляр Мішэль Робіяр.

Раней Мішэль Робіяр рабіў драўляныя мадэлі аўтамабіляў для Ferrari.

Драўляны Citroen 2CV у ідэальным стане. Ён будзе прададзены на аўкцыёне ў Францыі ў Монбазоне 4 чэрвеня.

Сусветны рэкорд для Citroen 2 CV на аўкцыёне – 172 тысячы еўра.

Драўляны экзэмпляр плануюць прадаць за 200 тысяч еўра. Як адзначыў аўкцыяніст, цікавасць вельмі вялікая.

драўляны Citroen 2CV драўляны Citroen 2CV

яс/PAP/AFP

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка