Беларуская Служба

Беларуска пра роды ў Польшчы: Здароўе і псіхічны камфорт маці з дзіцём – тут на галоўным месцы

03.07.2023 15:41
Беларуская служба пацікавілася ў маладой матулі Вольгі М., як польская сістэма аховы здароўя займаецца парадзіхай і немаўлём, улічваючы спецыфіку страхавой сістэмы аховы здароўя, якая функцыянуе ў Польшчы.
Аўдыё
  • Беларуская служба пацікавілася ў маладой матулі Вольгі М., як польская сістэма аховы здароўя займаецца парадзіхай і немаўлём, улічваючы спецыфіку страхавой сістэмы аховы здароўя, якая функцыянуе ў Польшчы
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Foto: cynthia_groth/pixabay.com/CC0 Public Domain

Нараджэнне дзіця з'яўляецца вялікім фізічным і псіхічным стрэсам для маладой маці. Што ж казаць, калі нараджаць даводзіцца ў чужой краіне, а перашкоды ў адносінах з медычным персаналам памнажаюцца на слабое валоданне мовы краіны ў якой даводзіцца нараджаць?

Сёння менавіта пра гэта і пагутарым, пра нараджэнне дзіцяці ў беларусамі ў Польшчы. Беларуская служба пацікавілася ў маладой матулі Вольгі М., як польская сістэма аховы здароўя займаецца парадзіхай і немаўлём, улічваючы спецыфіку страхавой сістэмы аховы здароўя, якая функцыянуе ў Польшчы:

-У Польшчы ўсе цяжарныя і дзеці незалежна ад наяўнасці працы падпадаюць пад дзяржаўную страхоўку, іх медычная забеспячэнне бярэ на сябе Нацыянальны фонд здароўя (NFZ). Дзяржаўная сістэма абцяжараная, цяжка трапіць да спецыяліста, вельмі доўгія чэргі. Складана абраць сабе лекара, вельмі доўгія чэргі.

Многія мае знаёмыя абралі прыватную страхоўку. Аднак мы засталіся пры дзяржаўнай. Калі з доступам да абследаванняў былі цяжкасці, то самі роды адбываліся вельмі добра. Шпіталь, у якім я нараджала, меў сучасная абсталяванне і вельмі прыязны калектыў. Да нас з малым вельмі добра і прафесійна ставаліся, бо здароўя і камфорт парадзіхі з дзіцем – у прыярытэце. (...)

Апроч, вядома, моманту нараджэння, што са сваіх родаў у польскім шпіталі вы будзе памятаць усё жыццё?

-Я ўвесь была галодная ў гэтым шпіталі. (смяецца – рэд.) На самой справе не толькі я, іншых дзяўчат таксама падкормлівалі сем’і і муж’я. Неяк там слабавата з ежай. (..)

Ці ў сувязі з тым, што вы іншаземка, гэта неяк паўплывала на стаўленне да Вас медперсаналу? Ці вам удавалася знаходзіць з імі супольную мову, не перашкаджала недасканалае валоданне польскай мовай?

-Калі гаворка ідзе пра самі роды, то не, ніякіх непаразуменняў не было. Увесь медычны персанал, лекары, акушэркі, усе ставіліся вельмі прыязна і як маглі дапамаглі аблегчыць роды. Мне здаецца, што ў Польшчы так працуе сістэма, а не толькі той шпіталь дзе нарадзіла я. (...)

А ці параіць маладая мама іншым беларускам не баяцца нараджаць у Польшчы, слухайце ў далучаным гукавым файле!

эж

Рэгіна Лавор: Дзяржава стварае ўсе магчымыя забароны, каб чалавек не мог быць вольным

16.06.2023 13:03
Сёння госця нашага эфіру – Рэгіна Лавор, культуролаг і музеязнаўца, стваральніца і першая дырэктарка Іўеўскага музею нацыянальных культур. Цяпер жанчына жыве ў Беластоку, мы паразмаўлялі з ёй пра няпростыя падзеі нашага часу, каштоўнасць Радзімы і адказнасць людзей за свае ўчынкі.